Праект партала
Навокал
03.10.2018 / 17:08
Дар'я Домрачава: Я за раўнапраўе, але з голымі грудзьмі змагацца за правы жанчын не пабягу29

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава ў інтэрв'ю часопісу «Большой» распавяла пра сваё стаўленне да фемінізму.

«Я не магу ўявіць, што пабягу з голымі грудзьмі пратэставаць або змагацца за правы жанчын. Вядома, я за раўнапраўе, але пазіцыі феміністак мне здаюцца крыху экстрэмальнымі. Я не адчуваю ціску.

Раўнапраўе — само сабой, але ўсё-ткі павінна існаваць нейкая розніца паміж мужчынамі і жанчынамі. Безумоўна, здольнасць жанчыны прыносіць у свет новых жыхароў зямлі — гэта, напэўна, асноўны дар, які яна атрымлівае ад прыроды. Але абсалютна дакладна ведаю, што і ў іншых галінах, здавалася б, не жаночых, жанчына здольная часам нават на большае, чым мужчыны.

І наадварот, некаторыя мужчыны апярэджваюць жанчын у прызначаных для іх (жанчын) соцыумам прафесіях.

А той мяжы, якая існуе паміж мужчынам і жанчынай, сціраць нельга, я за жаноцкасць, за моцную жаноцкасць», — сказала Домрачава.

Каментары
mmm / Адказаць 03.10.2018 / 17:22

А шкада! Бо была б на чаго паглядець :-) А калі сур'ёзна, дык слушная пазіцыя.

14
Иван / Адказаць 03.10.2018 / 17:48

Ну вот, а я до последнего надеялся :(

3
баба Маня / Адказаць 03.10.2018 / 17:55

Ах Дар'я, лезіш ты не ў сваю справу, прабач, з тваімі грудзьмі толькі на лыжах бегаць.

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура