Праект газеты
Стасункі Мужчына не змог нармальна памяняць падгузак сыну ў прыбіральні і распачаў флэшмоб за раўнапраўе бацькоў7

Жыхар Фларыды Донтэ Палмер нядаўна разам з жонкай і трыма дзецьмі наведаў рэстаран. Калі сыну спатрэбілася памяняць падгузак, ён падрадзіўся зрабіць гэта сам, але сутыкнуўся са цяжкасцямі: мужчынскія прыбіральні вельмі рэдка абсталяваныя спавівальнымі столікамі. І гэты рэстаран не стаў выключэннем.

Донтэ прыйшлося рабіць гэта на кукішках, а яшчэ паклікаць па дапамогу другога сына, паведамляе BuzzFeed. Той і сфатаграфаваў бацьку ў нязручнай позе, якая ў выніку стала ілюстрацыяй да яго публікацыі-абурэння ў інстаграме:

«Чаму ў мужчынскіх туалетах няма спавівальных сталоў, быццам [тат, якія гэтым займаюцца] не існуе?». «Мы больш, чым проста абаронцы. Мы тыя, хто возіць каляскі і ўстае ў чатыры раніцы, каб падаграваць бутэлечкі».

Амерыканец заклікаў да раўнапраўя ў адносінах да бацькоў, і цяпер пад хэштэгам #squatforchange выходзяць іншыя гісторыі тат з усяго свету, якія сутыкаюцца з такімі самымі нязручнасцямі ў жыцці.

Праблема адсутнасці такіх столікаў актуальная і для Беларусі. Хаця ў нас іх пакуль можна сустрэць далёка не ва ўсіх жаночых прыбіральнях.

Nina.nn.by

Каментары
Юры з-пад Дворышча / Адказаць 02.10.2018 / 18:20

Вельмі актульная навіна для Беларусі. У нас часам у сарціры самога, ўласна, сарціру няма, а тут нейкія столікі...

4
Туш / Адказаць 02.10.2018 / 19:07

Калі на фота герой артыкула з дзіцем, то я не разумею ў чым праблема, бо дзіця выглядае на гадоў 4-5 і ўжо само можа апрануць падгузнік. Ці бацька будзе апранаць падгузнікі да 9 гадоў ?

8
Макаренко / Адказаць 02.10.2018 / 22:21

В этом возрасте уже на унитаз должен ходить. Даже коты и те ходят.

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура