Праект партала
Рост
03.10.2018 / 10:47
Што мы слухалі ў верасні: самыя значныя музычныя альбомы месяца9

Такое адчуванне, што ў музычнай індустрыі ў верасні адбылося нешта кшталту «Дажынак»: такой колькасці музычных навінак не было за ўвесь час нашых назіранняў. 

Абраць шорт-ліст для традыцыйнай падборкі было неймаверна складана, таму мы для вас падрыхтавалі атракцыён музычнай шчодрасці: цэлых 11 музычных навінак — ад настальгіі па леце да думак пра бессэнсоўнасці будучыні. Такі вось вераснёвы чарт. А што вы хацелі ад восені?

Paul McCartney — Egypt Station

Egypt Station — гэта фантастычнае месца, з якога адпраўляецца ў свой шлях па свеце музыка. Такая філасофія першага за 5 гадоў сольніка легендарнага сэра.

Шлях у Egypt Station ужо больш паспяховы за папярэднія плыткі Макартні — упершыню за 17 гадоў яго альбом узначаліў амерыканскія чарты.

 

Jungle — For Ever

Другі альбом брытанскага гурта, які вельмі таленавіта змешвае фанк з соўлам і сучаснымі тэхна-электроннымі матывамі. Гэта песні, пад якія вельмі лёгка сумуецца па леце, пад якія добра планаваць падарожжы ў цёплыя краіны ці ўзгадваць былыя прыгоды.

«Грязь» — «Сундук мертвеца»

Дэбютны альбом «Грязі» — гэта часткова аўтабіяграфічная гісторыя жыцця і смерці лірычнага героя. Адзін з рэп-парталаў вельмі трапна апісаў альбом шэкспіраўскай фразай «Пекла пустое, усе бесы тут».

Гурт быў заснаваны двума магілёўцамі: Дзянісам Астапавым і Ромай Англічанінам, які памёр у мінулым годзе і быў вядомы па праекце ЛСП.

Alina Orlova — Daybreak

Літоўская спявачка пятым альбомам завяршае свой дзесяцігадовы «юнацкі цыкл». Далей чакаюцца эксперыменты. Магчыма, у будучым — нават інструментальны альбом ад Арловай.

BROCKHAMPTON — iridescence

Адзін з самых чаканых хіп-хоп альбомаў года, які адразу ўзначаліў чарт «Billboard 200». Неверагодны поспех амерыканскай групоўкі замацаваўся продажам больш за 100 тысяч копій плыткі. 

Suede — The Blue Hour

Восьмы студыйнік ветэранаў брыт-попу. Альбом атрымаўся акадэмічна змрочным і вельмі восеньскім. Хочаце пасумаваць, пакуль не ўключылі ацяпленне? Цісніце на play.

Motorama — Many Nights

У музычным плане Растоў-на-Доне — гэта, у першую чаргу, рускі рэп з Бастай ва ўсіх увасабленнях і гуртом Каста. І толькі потым Motorama, якія лічацца адным з найлепшых пост-панк калектываў сучаснасці і маюць шмат прыхільнікаў у Еўропе.

Гурт натхняўся паэзіяй Арцюра Рэмбо і Аляксандра Блока і запрашае вас у падарожжа па сюррэалістычных сусветах.

The Crystal Method — The Trip Home

Скот Кірклэнд застаўся адзін і спрабуе пранесці ўнікальны саўнд The Crystal Method праз ліхаманку сучаснай электроннай музыкі.

Без хімічных рэакцый не абышлося, але прыхільнікі мусяць застацца задаволенымі.

Cypress Hill — Elephants On Acid

Камбэк олдскульнага хіп-хопу. Вярнуўся Эмінем, вяртаецца і «Сайпрэс Хіл»!

Легенды амерыканскай сцэны восем гадоў маўчалі і выдалі максімальна псіхадэлічна-эксперыментальны альбом. 

IC3PEAK — «Сказка»

Маскоўскі дуэт пачынаў з англамоўнай электронікі, але з часам трансфармаваў творчасць у казку пра чорную расійскую рэчаіснасць: мітынгі, паліцыю і свет пасля таго, як цябе не стане.

Сяргей Бабкін — «Музасфера»

Першы ўкраінаамоўны альбом Сяргея Бабкіна, пра які аўтар заўсёды марыў.

Музасфера — гэта абалонка, у якой знаходзіцца музыка. Гэта Сонца, сфера, дзякуючы якой з'явілася ўсё жывое на Зямлі.

А што вы слухалі ў верасні? Пішыце ў каментарах!

Нашы папярэднія агляды:

Піліп Каваленка

Каментары
хамса / Адказаць 03.10.2018 / 10:58

а мы, старыя металісты, выцягнулі з шафы і слухалі першы альбом Dream Theater - When Dream And Day Unite

0
Казік / Адказаць 03.10.2018 / 12:34

хамса, старым металістам павінен зайсці новы альбом UDO, што выйшаў 31 жніўня, “Steelfactory”

2
хамса / Адказаць 03.10.2018 / 13:03

у Губермана сённяшні дзень пазначаны, як День музыки.. відаць у яго ён плаўна перацёк з 1-га) але верш прыгожы: Музыка тревожит наши души, ибо с их настроем заодно, музыка глухие стены рушит - это даже слову не дано. Ощущаю опять и снова и блаженствую, ощутив, что в Начале отнюдь не слово, а мелодия и мотив

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура