Праект газеты
Навокал «Ты наступная»: яшчэ адной іракскай мадэлі пагражаюць смерцю14

Іракская мадэль Шайма Касэм баіцца за сваё жыццё: на мінулым тыдні ў Багдадзе застрэлілі былую «Міс Багдад» Тару Фарэс, а цяпер Касэм пагражаюць, што яна «будзе наступнай».

Шайма Касэм — «Міс Ірак — 2015». У яе 2,7 мільёна падпісчыкаў у інстаграме.

Пра тое, што ёй пагражаюць, Касэм расказала ў эмацыйным жывым эфіры на ютубе. Мадэль кажа, што ёй прыходзяць паведамленні з тэкстам «ты наступная».

Паспяховых іракскіх жанчын могуць «перарэзаць як курэй», сказала яна і папрасіла абароны ў паліцыі.

У мінулы чацвер, 27 верасня, Ірак узрушыла забойства Тары Фарэс, папулярнай мадэлі, блогера і пераможцы конкурсу «Міс Багдад». У Фарэс было амаль тры мільёны падпісчыкаў у інстаграме. Перад забойствам яна таксама скардзілася на пагрозы.

Чытайце таксама: У Іраку забілі былую міс Багдад. Магчыма, што за ФОТЫ ў інстаграме

BBC

Каментары
' / Адказаць 01.10.2018 / 23:03

Толькi бегчы, на захад

0
Olka / Адказаць 02.10.2018 / 02:34

Не вижу никаких проблем. У модели блогера достаточно денег, чтобы уехать на Запад и заняться там чем-нибудь полезным, поучиться, получить профессию. Никто за ней из Ирака не погонится, она не бывший офицер гру. Почему-то не пишут, что совсем недавно там убили правозащитницу и женщин, владеющих косметическими клиниками.

11
? / Адказаць 02.10.2018 / 08:39

Olka , раз вы это прочитали где-то, значит всё-таки пишут?

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура