Праект партала
Навокал
28.09.2018 / 11:37
Дэпутат Марзалюк супраць закона пра хатні гвалт: Буду бараніць свае традыцыйныя каштоўнасці38

Старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк акрэсліў сваю пазіцыю наконт законапраекта супраць хатняга гвалту: на яго думку, прыняцце новага закона можа нашкодзіць традыцыйнай сістэме адносін.

«Ёсць фундаментальныя каштоўнасці, якія я падзяляю і буду бараніць усімі фібрамі свайго жыцця, — цытуе Марзалюка інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. — І ёсць рэчы, на якія я ніколі катэгарычна не пагаджуся. Калі мы кажам пра сістэму традыцыйных каштоўнасцяў, то яна неаддзельная ад хрысціянскай традыцыі, таму што еўрапейскасць і хрысціянскасць у добрым сэнсе — гэта словы-сінонімы».

Марзалюк лічыць, што канцэпцыя закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» супярэчыць беларускаму заканадаўству і нясе небяспеку беларускаму грамадству. Чаму? Бо, напрыклад, парушае 32 артыкул Канстытуцыі ў частцы раўнапраўя мужа і жонкі ў сямейных адносінах.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Марзалюк таксама супраць таго, каб існавала асобная адказнасць за эмацыйны і эканамічны гвалт. На яго думку, законапраект бяздумна скапіявалі з заходніх аналагаў: маўляў, адно з падраздзяленняў МУС распрацавала яго пры падтрымцы глабальных фондаў.

Нагадаем, у ліпені МУС вынесла на абмеркаванне канцэпцыю праекта закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту». Яго распрацоўвалі на аснове шматлікіх дакументаў: дзеючых нарматыўных прававых актаў, навуковых даследаванняў, улічвалі найлепшыя метады супрацьдзеяння хатняму гвалту.

У кастрычніку дакумент плануюць перададуць на разгляд Аляксандру Лукашэнку. Законапраект уключае новыя паняцці («эканамічны гвалт», «пераслед», «дамаганне»), у ім пашыраны спіс тых, каго можна будзе вінаваціць у хатнім гвалце, а таксама ўводзіцца прамая забарона на біццё дзяцей.

Раней «Наша Ніна» падрабязна расказвала пра 6 самых прарыўных пунктаў гэтага законапректа. 

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура