Праект партала
Густ
26.09.2018 / 16:36
Лавіце падборку цёплых рэчаў айчыннай вытворчасці — ад камбезаў да паліто ФОТЫ1

Мы праверылі, якія актуальныя рэчы можна адшукаць у шоўрумах беларускіх дызайнераў гэтай восенню. Звяртайце ўвагу на тое, што, нягледзячы на знешнюю тонкасць вырабаў, на этыкетках сярод складнікаў, хутчэй за ўсё, будуць цёплыя мерынос і кашэмір.

1. Марка LSD: Lifestyle Simple Design у асобе дызайнера Дар'і Лучанковай-Лебедзевай стварае для беларусаў вопратку ўжо трэці год. У інстаграме брэнда вы зможаце знайсці дзясяткі розных цёплых паліто і касух трэндавых колераў.

2. Стылёвыя дажджавікі кожны сезон выпускаюць Limitedminsk. На старонцы брэнда таксама шукайце цёплыя світшоты з вышыўкай. А вось такі плашч-дажджавік вы можаце набыць у шоўруме на Куйбышава за 200 беларускіх рублёў. Калі дождж ужо пайшоў, то аплаціць пакупку з дастаўкай можна нават анлайн.

3. Ручное ткацтва Heartiness традыцыйна прапаноўвае нам вопратку і аксесуары ўсяго ў 1—2 экзэмплярах на цэлы горад. Таксама можна самому абраць склад і колер вырабаў пад замову. Цёплыя кашэмірава-мерыносовыя паланціны за 190 рублёў у шоўруме на Чкалава.

4. Паліто, жакеты, сукенкі з доўгімі рукавамі… Сабраць цэльны вобраз вам дапаможа MIRANOVICH. Не абавязкова восенню насіць цёмнае і шэрае, кажуць нам дызайнеры брэнда.

5. Шоўк, махер, ангора — гэта складнікі восеньскіх швэдараў у інстаграме дызайнеркі Ірыны Бойцік. За 360—390 беларускіх рублёў можна набыць такі цікавы асіметрычны жакет са 100% воўны.

6. Сукенкі за 110 рублёў і паліто за 300 — даволі бюджэтныя варыянты прапаноўвае нам марка The Young Clothes. Вельмі шмат фота з асенняй калекцыі глядзіце ў іх на старонцы.

7. Сукенак з доўгім рукавом не бывае шмат. Вераніка Харашун, дызайнерка Dofamine studio, паказвае шмат цікавых вобразаў на восень-2018.

8. Дзяўчаты ZIBRA на вуліцы Камсамольскай уцяпліліся ўжо грунтоўна і працуюць без выходных.

9. Падобна, што Valeria Aksionava распрадае цёплую вопратку са зніжкамі ўжо ў актуальны сезон, бо кошты на вырабы з фотакаруселі складаюць усяго 50—290 рублёў!

10. Шоўрум KARDASH кліча на прымеркі на праспект Машэрава. У наяўнасці: камбінезоны, кашулі, світшоты і іншае. Усё вельмі прывабнае і цікавае.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура