Праект партала
Накіпела
25.09.2018 / 11:44
Дзяржаўныя аптэкі ўвялі строгі дрэс-код: кароткія спадніцы і абцасы. Ці так гэта?14

Супрацоўніцы дзяржаўнай сеткі аптэк «Белфармацыя» распавялі Еўрарадыё пра «стандарты абслугоўвання», якія існуюць у іх аптэках. Уведзеныя гэтыя стандарты даволі даўно — паўтара года таму, але чамусьці работніцы аптэк абурыліся толькі цяпер. 

«Гэта нейкі жах! — распавяла правізарка «Еўрарадыё». — Нас вымушаюць выглядаць так, нібыта мы нейкія дзяўчаты «з шашы»! Так, наўпрост гэта не прапісана, але вось прыклад. На працы нам выдаюць службовыя халаты, даўжыня якіх — вышэй за калена. Па стандартах мы павінны надзяваць спадніцы, якія былі б не даўжэйшыя за халат. Таму, напрыклад, у высокіх дзяўчат гэтая даўжыня не перавышае палавіну сцягна!»

Ёсць і іншая праблема — патрабаванні да абутку. Ён павінен «дазваляць апрацоўку медыцынскімі дэзынфікуючымі рэчывамі» і пры гэтым мець абцасы.

Не менш пытанняў і да вопраткі, якая мусіць быць пад халатам: «забараняюцца аб’ёмная і варсістая вопратка, джынсы, штаны… Колер вопраткі — аднатонны, які не кантрастуе з халатам, светлага адцення». 

Акрамя гэтага, у стандартах абслугоўвання прапісаныя патрабаванні да мэйк-апу, колеру валасоў і нават манікюру — ён павінен быць кароткі і без яркіх колераў. За невыкананне стандартаў звычайна супрацоўнікаў дэпрэмуюць, то бок пазбаўляюць амаль паловы ад таго, што атрымліваецца за месяц.

 

Ці так усё жорстка з патрабаваннямі да знешняга выгляду правізараў?

У аптэцы «Белфармацыі», што месціцца па вуліцы Максіма Танка, правізарам працуе Таццяна, жанчына сярэдніх гадоў.

Манікюр у яе, сапраўды, акуратны і пазногці коратка падстрыжаныя.

А вось халат даўжэйшы за калена, ды і з-пад яго відаць яшчэ больш доўгую спадніцу. За гэта яе, натуральна, ніхто не штрафуе

Жанчына працуе ў зручным абутку без абцасаў. Пра суровы дрэс-код аптэкарка не адказала. Паціснула плячыма, маўляў, вы ж самі ўсё бачыце. 

Nina.nn.by, фота profchoice.ru

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура