Праект партала
Тое-сёе
21.09.2018 / 13:41
«Хацела пакаштаваць, але перадумала! Агідна!» Брэнд марожанага зрабіў правакацыйную рэкламу40

У інстаграм-акаўнце марожанага «Alcreme» з’явілася правакацыйная рэклама.

Подпіс пад фота гучыць так: «Дарослае марозіва — дарослыя фатаграфіі».

«Alcreme» спецыялізуецца на вырабе алкагольнага марожанага.

Гэты фотаздымак выклікаў неадназначную рэакцыю карыстальнікаў інстаграма. Хтосьці пісаў пра тое, што рэклама шыкоўная, смелая і дзёрзкая, аднак большасць карыстальнікаў пісалі, што рэклама не проста сэксісцкая, але і ганебная і мярзотная.

Зрэшты, вытворцаў марожанага гэта не засмучае.

У фотаальбоме з’явілася фота яшчэ адной голай мадэлі з ражкамі марожанага. Вытворцы здымак падпісалі так:

«Жахліва, зноў прыгожая дзяўчына. Яшчэ і голая. Фу. Ярка, сакавіта, пошла.

Мяркуючы па каментарах да апошніх пастоў мы выдатна напалохалі жаночую частку аўдыторыі. Спыняць шэраг фота мы на гэтым не плануем: паўтара месяца вялі здымкі і апрацоўку. Усяго толькі вельмі стараліся паказаць, што марожанае - не толькі для дзяцей.

У нас смачнае і стылёвае марозіва, таму і здымка адпаведная, а дзіця з ражком можна ўбачыць у 10000 іншых інстаграмаў вытворцаў.

Мы ўвесь час спрабуем новае. Таму ў нас такія продажы.

BTW [«by the way», дарэчы], на фатаграфіі дзяўчына з марожаным. Як і на папярэдніх. Усе астатняе — ваша фантазія».

Nina.nn.by

Каментары
Мікаля / Адказаць 21.09.2018 / 13:57

Я назву гэтаму прыдумаў-МЯРЗОЦЦЕ

34
ўантуфры / Адказаць 21.09.2018 / 13:57

Цяжкая артылерыя - нічога новага.

0
Alex / Адказаць 21.09.2018 / 14:00

Крутая реклама! Чем страшнее девушка, тем больше она будет считать "фууу мерзость" )

44
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура