Праект газеты
Навокал Крама сувеніраў распрацавала серыю футболак «Фемінізм», але яны атрымаліся сэксісцкімі ФОТЫ15

Крама сувеніраў «Ёгуртны торт» прэзентавала аўтарскую серыю прынтоў для футболак, а таксама кепкі пад назвай «Фемінізм». Грошы на іх друк энтузіясты праекта пачалі збіраць на краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей».

«Калекцыя «Фемінізм» — гэта першыя ў свеце прынты, якія паляпшаюць твае прафесійныя навыкі (феміністкі могуць памнажаць на 2 усе значэнні характарыстык, напісаных на майках). Гэтыя прынты пасуюць толькі дзяўчатам з моцным характарам, якія сапраўды ведаюць, як дасягаць сваіх мэтаў», — значыцца ў апісанні праекта.

Усё б нічога, але самі прынты папахваюць сэксуальнай аб'ектывацыяй: на футболках збіраюцца друкаваць аголеных дзяўчат.

Пытанне выклікае і апісанне: «Плюс адзін да памераў вашых грудзей і попы».

Стваральнікі праекта апраўдваюцца тым, што ўсё гэта — іронія і яны «не прэтэндуюць на званне фемінісцкага праекта».

«У фемінізму як грамадскага руху ёсць свая ідэалогія, тэорыя і практыка. Такая ж матчастка, як у эколагаў, у тых, хто абараняе правы дзяцей, людзей з інваліднасцю і гэтак далей. Пры гэтым феміністкам часцяком больш за іншых трэба даказваць сваё «права на жыццё». Напісаць гадасць ці глупства пра людзей з інваліднасцю ўжо сацыяльна непрымальна і аджартавацца пра адсутнасць пачуцця гумару не атрымаецца. А пра фемінізм і феміністак можна, а калі жартаў не разумееце, гэта вашы праблемы. Крэатыўныя людзі — яны такія, межы бачаць выбарачна», — абураецца кіраўніца арганізацыі «Гендарныя перспектывы» Ірына Альхоўка.

Nina.nn.by

Каментары
Мікола / Адказаць 20.09.2018 / 13:46

У шэрагі феміністак прасачыўся правакатар 8-))))))))))))

6
цынiк / Адказаць 20.09.2018 / 13:49

Iдыёткi:)

14
Міхась / Адказаць 20.09.2018 / 14:37

Мне гэта ўсё нагадвае разважанні аб тым як правільна маліцца, або любіць савецкую радзіму.

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура