Праект газеты
Навокал Псіхолаг, якога выкарыстоўвалі для дыскрэдытацыі Жанны Літвіной і Белага легіёна, будзе весці сямейную праграму на БТ28

На тэлеканале «Беларусь 2» у новым сезоне стартуе адразу некалькі сямейных шоу.

Адно з іх пад назвай «Трэці лішні» будзе весці псіхатэрапеўт і гештальт-трэнер Андрэй Мяцельскі.

Андрэй Мяцельскі. metelsky.by.

«Героямі яго стануць звычайныя сем'і, якія сутыкнуліся з праблемай «трэцяга лішняга» у сваім доме. На працягу трох дзён яны выконваюць няпростыя і часам цалкам незразумелыя ім заданні вядучага дзеля дасягнення выніку — міру ў сям'і», — анансуе змест кастрычніцкай перадачы БелТА.

Андрэй Мяцельскі вядомы сваімі публікацыямі на многіх пляцоўках СМІ на тэму гадавання дзяцей і сэксуальных зносін. У адным з інтэрв’ю на пытанне журналіста «Як даваць рады эмоцыям мужчыну і жанчыне» ён адказваў: «Калі жанчыну «перакліньвае», мужчыну лепш за ўсё падысці да яе ззаду і моцна абняць. Патрымаць так некалькі хвілін, моцна абдымаючы і нічога не кажучы. Жанчына — гэта энергія, якая напаўняе мужчыну (форму). Яе сутнасць быць паміж небам і зямлёй, «боўтацца». Прызямліць яе можа толькі мужчына».

Але больш за ўсё пытанняў выклікаў яго каментарый наконт сітуацыі з рухам #MeToo. Мяцельскі патлумачыў прычыны «сэкс-скандалаў» наступным чынам:

«Там жанчыны ўсе вельмі непрыгожыя. Можа, гэта сапраўды парадаксальная спроба прыцягнуць да сябе ўвагу. Яны спрабуюць вырвацца з «мачызму» і хоць неяк здабыць нейкія правы. У нас такога нават і блізка няма».

Акрамя гэтага, у лістападзе на тым самым тэлеканале з'явіцца рэаліці-шоу «Да пабачэння». У ім «у адзінокіх дзяўчат з'явіцца шанец знайсці сваю другую палавінку. У кожным выпуску тры гераіні будуць змагацца за права пайсці на спатканне з хлопцам».

Раней Андрэй Мяцельскі каментаваў на дзяржтэлебачанні справу «Белага легіёна»: ён назваў легіянераў «нацыстамі», а пасля спрабаваў апраўдацца. Таксама ён удзельнічаў у кампраметацыі старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной. Па яе твару для БТ ён счытаў наступную інфармацыю: «выказвае злосць, агіду, адрынанне і імкненне схаваць праўду». 

Nina.nn.by

Каментары
Э / Адказаць 18.09.2018 / 12:40

Ён хоць ведае сусьветныя рэйтынгі наконт жанчын?

0
Заходняя жанчына / Адказаць 18.09.2018 / 12:47

Рэд. Выдалена.

1
Греча / Адказаць 18.09.2018 / 12:51

Надеюсь на возможность просмотра шоу в YouTube 💪

25
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура