Праект партала
Рост
11.09.2018 / 13:15
Стаць лідаркай ці засвоіць рамяство супрацоўніцы тэлефоннай лініі для ахвяр гвалту — некалькі актуальных і карысных праграм для жанчын1

Знайшлі для вас некалькі праграм, якія дапамогуць палепшыць прафесійныя скілы ці адкрыць для сябе новую сферу інтарэсаў. 

Нумар 1

Вольга Гарбунова, кіраўніца «Радзіславы».

Грамадскае аб'яднанне «Радзіслава», якое дапамагае ахвярам гвалту, прапануе актывісткам, сацыяльным работніцам, псіхалагіням ці студэнткам апошніх курсаў падобных спецыяльнасцяў прайсці навучанне па праграме «Падрыхтоўка консультантак тэлефона даверу/кругласутачнага тэлефона экстраннай дапамогі для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту», з далейшым прыцягненнем у якасці валанцёрак да працы на лініі «Прытулку».

У дадзенай навучальнай праграме адпрацоўваюцца навыкі па наступных тэмах:

• асаблівасці тэлефоннай камунікацыі і тэлефоннай дапамогі. Уліковая дакументацыя;

• забароненыя прыёмы і памылкі тэлефоннага дыялогу;

• патрабаванні да кансультанткі «Тэлефона даверу». Этычныя прынцыпы ў тэлефонным кансультаванні;

• першая гутарка з абаненткай. Этапы кансультавання. Прыёмы актыўнага слухання.

• феномен «выгарання» у тэлефонных кансультантак;

• асаблівасці тэлефоннага кансультавання пацярпелых ад хатняга гвалту, сэксуальнага гвалту, людзей якія перажылі гора, страту, людзей якія маюць суіцыдальныя думкі і гэтак далей;

• сацыяльна-псіхалагічная і інфармацыйная дапамога пры перанакіраванні ў «Прытулак» і іншыя дзяржаўныя і недзяржаўныя структуры (прытулкі, міліцыя, пракуратура, суды, бальніцы, паліклінікі) і іншае.

Калі?

Арганізацыйны збор пройдзе а 10.00 12-га верасня (серада) па адрасе: Мінск, вул. Валгаградская, 21а, 1 паверх, вялікая зала. Гэта будынак мінскага Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна.

Нумар 2

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: obzor.westsib.ru.

Праваабарончая арганізацыя «Яе правы» вырашыла пазнаёміць і аб'яднаць жанчын, якія толькі пачынаюць прафесійны шлях, і тых, хто дасягнуў поспехаў у кар'еры і гатовы падзяліцца досведам.

Для гэтага ладзіцца ментарская праграма для жанчын у лідарстве. 

«Запускаючы гэтую праграму, мы хочам падтрымаць жанчын, якія займаюць менеджарскія пазіцыі ў розных сферах (бізнэс, некамерцыйныя арганізацыі, дзяржсектар, міжнародныя арганізацыі і г. д.) і тых, хто жадае, дасягаць яшчэ большых прафесійных вынікаў, яшчэ больш высокіх кіраўніцкіх пазіцый, а таксама тых, хто лічыць сябе лідаркай і адчувае жаданне ісці наперад», — распавядаюць арганізатаркі.

Калі?

Падаць заяўку на ўдзел у праграме можна да 16 верасня.

Nina.nn.by

Каментары
Чингачгук / Адказаць 12.09.2018 / 11:14

Алло, горячая линия? Я, как и все граждане РБ, жертва насилия! Помогите!

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура