Праект партала
Дома
08.09.2018 / 08:44
Даўні беларускі рэцэпт: сакавіты мясны рулет з духмянай начынкай34

Летам заўсёды ёсць цудоўная нагода сустрэцца з сябрамі і блізкімі пад назвай «гайда на шашлыкі». Добрая кампанія і смачная ежа — гэта найлепшая формула, як правесці вольны час. Але лета скончылася, і, нягледзячы на пакуль яшчэ цёплыя дні, усе мы ведаем, што хутка нам не захочацца выходзіць з хаты, не кажучы ўжо пра вылазкі на прыроду.

Аднак збірацца з сябрамі можна і дома: галоўнае запасціся стравамі, якіх хопіць на вялікую кампанію. Сёння прапануем вам навучыцца гатаваць адну з такіх.

Я троху перайначыла рэцэпт рулета фальварковага з кнігі Юрыя Качука «Моц смаку»: дадала больш спецый і злёгку змяніла начынне. Але сутнасць ягоная захавалася: сакавіты мясны рулет з духмяным начыннем.

Нам спатрэбіцца:

  • 1 кг фаршу, ялавічына-свініна;
  • 2 лусты батона;
  • 1 ч. л. солі;
  • 0,5 ч. л. чорнага перцу;
  • 1 ч. л. каляндры;
  • 1 ч. л. папрыкі;
  • 0,5 ч. л. чырвонага перцу чылі;

Батон замочваем у вадзе. Адціскаем і дадаём разам с соллю і ўсемі спецыямі да фаршу. Якасна змешваем.

Для начынкі:

  • шклянка сухіх грыбоў (прыкладна 20 гр.);
  • 4 вараныя яйкі;
  • 1 цыбуліна;
  • 1 морква;
  • 2 ст. л. паніровачных сухароў;
  • некалькі галінак пятрушкі;
  • соль-перац.

Замочваем грыбы на гадзіну ў шклянцы вады. Потым ставім іх варыцца на маленькі агонь. Хапае паўгадзіны, каб яны сталі мяккія. Грыбны адвар захоўваем для падлівы. Грыбы дробна наразаем.

Цыбуліну наразаем на кубікі, моркву тром на тарцы. На патэльні разаграваем алей, на якім смажым цыбулю і моркву да мяккасці. Дадаём грыбы і здымаем з агню. Яйкі наразаем на кубікі, зеляніну дробна сячэм. Дадаём да начыння разам з сухарамі, соллю і перцам.

Рулет прасцей за ўсё рабіць з дапамогай плёнкі. На кавалак цэлафану выкладваем фарш (слоем прыкладна 1 сантыметр). Пасярэдзіне выкладваем начынку. Акуратна падымаючы плёнку, фарміруем рулет. Перакладваем яго ў форму. Зверху накрываем фальгой.

Грэем духоўку да 190 градусаў. Запякаем гадзіну, потым здымаем фальгу і даём рулету яшчэ паўгадзіны дапекчыся.

У гэта час робім падліўку:

На 2 часткі алею распускаем 1 частку мукі. Трохі смажым і дадаём грыбны адвар, вельмі добра памешваючы. Варым да загусцення, крыху солім.

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

Каментары
:))) / Адказаць 08.09.2018 / 10:16

Aliesia, smacna jesci ! Syc` Boza ! :)))

4
Dub / Адказаць 08.09.2018 / 10:34

Даўні беларускі рэцэпт <---- Nu, jaki jon "dauni" ??? Chiba u starynu byli u bielaruskich haspadyniak papryka, pierac, cyli, piatruska (piatruska mazliva byla))?... Hryby - kaniecnie z byli, jajki, cybulia, suchary - byli, a vos` tych spiecyjau naurad-ci jany mieli. Sumniajusia, sto i kaliandra byla. Samaj halounaj spiecyjaj byu KMIEN i CASNYK ! A vos heta u recept i nie dadali. A mienavita kmien, jahonaja najaunasc` u receptury, ukazvaje na bielaruskaje pachodzannie stravy !!! I sala soliac` bielarusy zauzdy z kmienam i casnykom. Tolki tak ! Heta klasika. Kali prysutnicaje laurovy list, ci niesta insaje, - heta uzo ukrainskaje sala budzie, nie nasa.

7
першы ў свеце прас з інтэлектам і выхадам у інтэрнэт і / Адказаць 08.09.2018 / 10:36

ну нарэшце.. по многочисленным просьбам трудящейся) ммм-мяўса ды шчэ па-беларуску.. дык нарэжце)

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура