Праект партала
Навокал
06.09.2018 / 16:31
У інтэрнэце з'явіліся выдуманыя гутаркі са знакамітымі беларускамі. Першай гераіняй стала Рагнеда14

Ілюстратарка Вольга Няснова і журналістка Валерыя Баравец выклалі ў інтэрнэт першую фікшн-гутарку у межах іх новага праекта Girls Power пра «легендарных ледзі нашай краіны». Распачынаецца праект з аўтабіяграфічнага маналога Рагнеды.

Валерыя Баравец і Вольга Няснова.

Ідэя стварыць у Беларусі праект пра нашых бунтарак распачалася пасля знаёмства Волі з падобнымі ініцыятывамі ў іншых краінах (кшталту кнігі «Казкі на ноч для маленькіх бунтарак» ці украінскага выдання «Сила дiвчат»).

«Воля натхнілася гэтай тэмай і распавяла мне, што хоча зрабіць нешта падобнае ў Беларусі. У нас сітуацыя з павагай да асобы, з роўнымі магчымасці для дзяўчат і мужчын паляпшаецца, але вельмі марудна. Нам са свайго боку захацелася ў гэты працэс укінуць пяць капеек і напісаць пра тое, што нам самім здаецца натхняльным: пра жанчын у беларускай гісторыі, якія нечага дамагліся, на нешта паўплывалі. Хацелася знайсці іх унутраную сілу, дастаць яе з падручнікаў і зрабіць на гэтым акцэнт», — расказвае Лера.

Дзяўчаты доўга вырашалі, у якім выглядзе ўсё гэта рэалізоўваць. Спачатку падумвалі пісаць нешта кшталту аўтарскіх эсэ з ілюстрацыямі, але ў выніку прыйшлі да такога жанру як фікшн-інтэрв’ю. Прычыны таму простыя:

«Гэта несур'ёзны жанр, але менавіта такі мы і хацелі. Па-першае, таму што не гісторыкі. Калі б усё было сур'ёзна, натоўп з навукоўцаў ужо чакаў бы нас дзе-небудзь у фэйсбуку, каб распавесці, што мы ўсё робім няправільна. У нашым праекце больш мастацкага, чым дакументальнага. Па-другое, мы проста паказваем тое, што нам самім здаецца цікавым, каб далей натхніць людзей самастойна звярнуцца да гістарычных крыніц, калі тэма іх захопіць».

Воля стварае для праекта ілюстрацыі, а Лера піша тэксты. Перш, чым з’явіцца канчатковы варыянт, дзяўчаты вывучаюць падручнікі, інтэрнэт-крыніцы, натхняюцца касцюмамі і іншымі рэчамі, якія могуць нешта распавесці пра характар гераіні.

Такой убачыла Рагнеду Воля.

Выбіраюцца асобы па некалькіх крытэрыях: персанажы павінны натхняць і матываваць, а таксама выдзяляцца любоўю да родных месцаў. Так, адной з наступных гераінь у праекце будзе, напрыклад, Ефрасіння Полацкая.

А такім атрымаўся тэкст.

Разважаючы пра мэты, Лера і Воля спадзяюцца, што іх ідэя і яе рэалізацыя матывуюць розных людзей верыць у сябе, не думаючы пра навязаныя, прыдуманыя межы.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура