Праект газеты
Тое-сёе «У мэтах бяспекі». У Швецыі прайшоў першы ў свеце міжнародны музычны фестываль выключна для жанчын, небінараў і трансаў5

У пачатку верасня ў Швецыі прайшоў фестываль Statement, які пазіцыянаваў сябе як мерапрыемства «для жанчын, небінараў і трансаў».

«На музычных фестывалях кожны павінен адчуваць сябе ў бяспецы. Гучыць відавочна? Але год за годам наяўнасць сэксуальнага гвалту на музычных фестывалях дэманструе адваротнае. На Statement бяспека будзе галоўнай каштоўнасцю, таму мы ладзім мерапрыемства цалкам вольнае ад цысгендарных мужчын, як сярод наведвальнікаў, так і сярод выступоўцаў», — патлумачылі сваю пазіцыю арганізатары.

Для тых, хто не ў курсе, удакладнім, што цысгендарныя мужчыны гэта тыя, у каго гендарная ідэнтычнасць і гендарнае самавыяўленне супадаюць з яго біялагічным полам.

Якраз такіх асоб на фэсце не чакалі, што можна ўбачыць нават па спісе выступоўцаў. 

Падобны «дрэс-код» выклікаў вялікае абурэнне сярод мужчын. Многія з іх лічаць падзеі такога характару дыскрымінацыйнымі.

Nina.nn.by

Каментары
Думка / Адказаць 05.09.2018 / 13:15

Уяўляю, калі б у Швецыі заявілі пра арганізацыю і правядзенне музычнага фестывалю выключна для мужчын. Гэтых людзей адразу б зжылі са свету і змяшалі з брудам. Цікава, чаму праваабаронцы маўчаць?) Не змагаюцца за роўнасць і раўнапраўе?

2
Вадзім / Адказаць 05.09.2018 / 14:27

Першыя месцы ў аўтобусах - толькі для белых.

1
міма кракадзіл / Адказаць 05.09.2018 / 15:20

Самы шыкоўны кэтфайт, што бачыў у жыцці быў у выкананьні дзьвух лезбіянак і распачаўся на глебе рэўнасьці. Вынік пералом сківіцы ў адній і рукі ў дрогой. Бясьпечныя нашы.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура