Праект партала
Рост
05.09.2018 / 11:35
Што мы слухалі ў жніўні: топ-10 значных альбомаў месяца4

Апошні месяц лета парадаваў музычнымі навінкамі. У нашым традыцыйным топе знайшлося месца як легендам, так і новым імёнам, якія вартыя вашай увагі. 

Kovacs — Cheap Smell 

Другі альбом галандскай спявачкі — гэта аповед пра тое, як ператварыць расчараванні і адмовы ў гісторыю міжнароднага поспеху.

Cheap Smell — гэта адзін з самых адкрытых і шчырых soul-альбомаў дзесяцігоддзя. Так кажа афіцыйны прэс-рэліз, і падставаў да недаверу няма. 

Oh Sees — Smote Reverser

Каліфарнійскія рокеры стабільна штогод выпускаюць па альбоме. Змяняюцца толькі назвы гурта: Orinoka Crash Suite трансфармавалася ў Oh Sees і радуе сваіх «застабілаў» новай плыткай.

Interpol — Marauder 

У спробах захаваць свой фірмовы саўнд важна не загнаць сябе ў кут. Крытыкі чакалі ад шостага альбома амерыканцаў у тым ліку і прыкметаў заняпада гурта, але праца Interpol — адназначна адзін з найлепшых альбомаў года.

Jain — Souldier

Другі альбом адной з найбольш папулярных французскіх спявачак. Песні Джэйн — гэта гісторыі з хэпі-эндам, якія распавядаюцца шыкоўным вакалам у не менш шыкоўным музычным аздабленні.

Blood Orange — Negro Swan

Новая праца Дэва Хайнса, аднаго з найбольш запатрабаваных прадзюсараў, які працаваў з Florence And The Machine, Arctic Monkeys, Blondie. Хіба гэта недастаткова для таго, каб націснуць на плэй і зацаніць сольнік амерыканца?

Alice In Chains — Rainier Fog

Новы альбом некалі культавага гранж-гурта. Трэцяя спроба ў новай гісторыі Alice In Chains вярнуць дзевяностыя з жывымі Кабэйнам ды Стэйлі. Але ці варта сябе ў чарговы раз падманваць?

Ólafur Arnalds — re:member

Чацвёрты альбом ісландскага кампазітара — гэта тое, што ўжо сёння можна назваць сучаснай класічнай музыкай. Аўтар не цураецца электронных прымочак і стварае музыку, пад якую класна марыць.

Drezden — Drezden

Што тут можна сказаць? Сяргей Міхалок працягвае эксперыменты: наступным крокам ад чувачкоў з гантэлямі стала самакапанне пад мелодыі і рытмы сучаснай эстрады. Элементы рэфлексіі праклёўваліся праз усю апошнюю творчасць Ляпісаў і выліліся ў асобны сайд-калектыў культавага беларускага музыкі.

The Kooks — Let's Go Sunshine

Брытанцы з The Kooks у апошні дзень лета выпусцілі свой пяты студыйнік. 15 трэкаў уяўляюць сабой партрэт сучаснага гарадскога брытанскага жыцця. 

Eminem — Kamikaze

Без ніякіх анонсаў, сінглаў і прома… Нечакана Эмінем зрабіў рэліз свайго чарговага альбома.

Kamikaze — гэта рэакцыя на крытыку яго папярэдняй працы. Revival аказаўся правальным. Рэакцыя калег і крытыкаў раззлавала Маршала Мэтэрса і справакавала з'яўленне найлепшага альбома рэпера за апошні час.

А што вы слухалі ў жніўні?

Піліп Каваленка

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура