Праект газеты
Навокал Жанчыну звольнілі за тое, што яна адмовілася апранаць станік на працу51

25-гадовая жыхарка Канады Крысціна Шэл апынулася ў цэнтры скандалу, што разгарэўся на глебе станіка, які жанчына адмовілася апранаць.

Крысціна працавала ў гольф-клубе горада Осуюс афіцыянткай. Усё ішло добра да моманту, калі персаналу раздалі новыя правілы дрэс-кода. Правілы абвяшчалі, што «жанчына павінна насіць пад формай альбо станік, альбо майку». А Крысціна вось ужо некалькі гадоў як адмовілася ад станікаў.

Крысціна Шэл некалькі год не носіць станікі.

Калі ж дзяўчына звярнулася да начальства з просьбай патлумачыць дзіўны пункт (у рэшце рэшт, у аналагічнай інструкцыі для мужчын пра майкі няма ні слова), ёй паведамілі, што ён уключаны ў інструкцыю «для яе ж уласнай бяспекі».

Інакш кажучы, калі дзяўчына сустрэнецца з падвыпіўшым сябрам гольф-клуба і ён заўважыць, што яна без станіка… Дзяўчына будзе ў гэтым «вінаватая сама».

Падобны адказ раззлаваў Крысціну. «У мяне ёсць смочкі, але і ў мужчыны яны ёсць», — паскардзілася Крысціна каналу CBC News.

На жаль, фемінісцкая рэакцыя Крысціны не была ацэненая кіраўніцтвам. Пасля таго, як дзяўчына заявіла, што і пад страхам заляцання не надзене станік, яе звольнілі.

Крысціна тут жа абзавялася адвакатам і падала на рэстаран гольф-клуба ў суд Канады па правах чалавека.

У дадзены момант яе запыт разглядаецца.

Nina.nn.by, фота cbc.ca

Каментары
Студэнты філфака БДУ / Адказаць 04.09.2018 / 16:13

Апрануць на сябе льга паліто або кажух, то-бок вопратку — 'верхняе адзенне'. А станік надзяваюць, бо гэта ні ў якім разе не вопратка. Не пішыце бязглуздзіцы, благаем вас. І годзе ўжо кіравацца прынцыпам «абы не як па-расійску». «Падвыпіўшы» — гэта дзеепрыслоўе, то-бок нязменная часціна мовы (дзеепрыслоўе нельга спрагаць). Нельга сказаць «з падвыпіўшым сябрам». Правільна тут будзе: з сябрам нападпітку; з сябрам пад чаркаю; з сябрам, які будзе (як? [не які!]) падвыпіўшы. Расійская мова гэтак моцна ўплывае на вашу свядомасць ці што? Чаму вы не можаце пісаць нармальнай беларускай мовай? Не надзене (чаго? [не што!]) станіка. Тут прамое адмоўе, таму мае быць родны склон (няма чаго?), а не вінавальны. Вучыце мову, бо вы яе не знаеце. Феміністкі. Ха.

11
Ліцьвін металіст / Адказаць 04.09.2018 / 16:40

Цалкам на баку жанчыны!

21
Dub / Адказаць 04.09.2018 / 17:16

A u Bielarusi usim pofik, u staniku zancyna, ci nie, aby zancyna. Demakratyja i hiendernaja rounasc` ruliac`. U feministak niama sancau. Jany i sukajuc`, kab da caho dakaliabacca, alie zastajucca z nosam...ciapier i nazauzdy...:)

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура