Проект портала
Рост
28.09.2018 / 10:34
Объявлен сбор средств на издание детской книги «чытанак-вершаванак» Веры Бурлак17

Выдавецтва «Галіяфы» распачало краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне дзіцячай кнігі паэткі-фантазёркі Веры Бурлак.

Тут знойдуцца як вершаванкі-чытанкі на дабранач, так і вясёлыя прачынанкі-ўставанкі. Большасць вершаў лёгкія для завучвання на памяць.

Кніга арыентаваная на дзяцей ад 6 да 10 гадоў. Кожны, хто разумее, як рэдка апошнім часам з'яўляюцца харошыя дзіцячыя кнігі, проста мусіць звярнуць увагу на гэтае выданне.

«Фантазюркі» — гэта яшчэ і праца двух найцікавейшых мастакоў: Веранікі Лемешавай і Андрэя Пакроўскага. Жывыя вершы з неймавернай гульнёй слоў, а таксама вясёлыя графічныя малюнкі, вершаванкі пра тое, што жыве і знаходзіцца побач з намі, спалучэнне верагоднага і неверагоднага — усё гэта вы зможаце знайсці ў новай кнізе Веры Бурлак!

Таксама ў межах краўдфандынгавай кампаніі ёсць магчымасць атрымаць арыгінальныя малюнкі ад Андрэя Пакроўскага і сустрэцца з аўтаркай ды мастаком за кавай.

Больш інфармацыі пра лоты глядзіце па спасылцы.

Вера Бурлак працуе выкладчыцай, піша вершы і прозу. Яна выдала кнігі «За здаровы лад жыцця» (2003), «Забі ў сабе Сакрата» (разам з мужам Віктарам Жыбулем, 2008), «Творы соннага жанру» (2011), «Дзеці і здані» (2012). Пераклала на беларускую мову казку Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» (Галіяфы, 2017). Гадуе двух сыноў.

Каментары
Студэнты філфака БДУ / Ответить 03.09.2018 / 20:05

Падабаецца кніжка, асабліва малюнкі да душы! Ад нас адно невялічкая заўвага-напамінак: па-беларуску спатыкаюцца на што-небудзь, а не аб. Спатыкнуцца на парог, спатыкнуцца на корч. Прыкра, што карэктары не дагледзелі. Наступны раз будзьце пільныя! 

Поспехаў!

6
Поль / Ответить 03.09.2018 / 21:37

Какие чудесные стихи.


Интересно,насколько дети сейчас читают книги,можно ли их приучить к книге...Что-то я своих племянников и детей подруг-знакомых как-то не замечала с книгами.Больше в телефонах с играми сидят.

8
Наста / Ответить 03.09.2018 / 23:58

Поль, напэўна таму, што з кнігамі мусяць сядзець перш-наперш бацькі: і самі па сабе, і з дзецьмі... Дзеці не поывучаюцца, а пераймаюць звычкі;) А ўсунуць у рукі гаджэт і наракаць на сучаснасць прасцей, ага)

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРОЕКТ2 материала Шура-бура