Праект партала
Стасункі
03.09.2018 / 15:50
У Мінску зладзяць адкрытыя ўрокі па сэксалогіі і доглядзе нованароджаных для татаў3

Падобную ініцыятыву зладзяць арганізатары праекта «ТатаPro», які стаў лагічным працягам рэспубліканскага кангрэса «Мама Pro» — першай афлайн- і анлайн пляцоўкі для ўзаемадзеяння будучых і сённяшніх бацькоў з вядучымі спецыялістамі сфер аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі.

Прама пасярэдзіне гандлёвага цэнтра «Галерэя» таты сядуць за парты, а паверхі ператворацца ў тыповыя кватэрныя пакоі: у дзіцячым навучаць даглядаць нованароджаных, на кухні — гатаваць карысныя сняданкі. Спецыяльна для бацькоў адкрыюць гараж, дзе раскажуць пра бяспеку малога ў машыне і на ровары, а таксама падчас пералётаў. У спальні абмяркуюць планаванне цяжарнасці і пытанні сексалогіі.

«Эксклюзіўны праект «ПапаPro» арганічна дапоўніць намаганні павялічыць уключанасць татаў у развіццё і выхаванне дзяцей,  распавяла Марына Арцёменка, намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.  У 2015 годзе праводзілі даследаванне пра размеркаванне гендарных роляў у сям'і. Беларускія жанчыны з дзецьмі да 10 гадоў у два з паловай разу больш, чым мужчыны, выдаткоўваюць час на вядзенне гаспадаркі і догляд дзяцей! А для здароўя і дабрабыту дзіцяці важна, каб у яго выхаванні ў роўнай ступені бралі ўдзел і мама, і тата».

Акрамя гэтага, стваральнікі праекта працуюць над тым, каб у Беларусі з'явіліся спецыяльныя наборы для маці і дзяцей, якія будуць уручаць пры выпісцы з радзільні: пачнуць такую практыку з мінскіх бальніц. У гэты момант праводзіцца апытанне бацькоў наконт таго, што б яны хацелі знайсці ў гэтых наборах.

Nina.nn.by

Каментары
Денис / Адказаць 04.09.2018 / 08:36

Это противоречит нашим христианским ценностям!

1
Гость / Адказаць 04.09.2018 / 08:39

В наборе должны быть деньги на нужды малыша до его совершеннолетия !

1
Стас / Адказаць 10.09.2018 / 13:03

Плохо, что коллектив не проводит работу с будущими мамами по сексологии и досмотру детей, ведь семья это основа коллектива и коллектив должен выстраивать семью. Можно кстати обеднеть такие курсы .

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура