Праект газеты
Тонус Цярпець ці піць таблетку, калі нешта баліць — тлумачыць доктар12

Кожнай дзяўчыне знаёмая сітуацыя, калі нечаканы рэзкі боль псуе ўсе планы. Раніца цудоўная: асвяжальны душ, любімая кава на балконе. 15 хвілін, якія ў цябе ніхто не адбярэ. Але толькі 15 хвілін, бо людзі цябе чакаць не будуць. І вось дамываеш кубак і адчуваеш, што ўнізе жывата нешта рэжа, што на ілбе праступіў пот і наогул — дрэнна.

Думаеш, пайду паляжу хвілінку. Але боль такі, што ты прыціскаеш падушку да жывата і разумееш: сёння цябе наўрад ці хто дачакаецца. Дзяўчатам добра вядома, якімі балючымі могуць быць пэўныя дні месячнага цыклу, праз якія даводзіцца адмаўляцца ад звыклага ладу жыцця.

Або іншая сітуацыя. Урваў ты апошнія квіткі ў тэатр на новую п’есу, пра якую напісалі ўсе СМІ, якую хваляць крытыкі. Але так здараецца, што акурат побач з табой у зале глядзіць спектакль паважаная дама, густая парфума якой паступова абвалаквае суседзяў па крэслах. І праз паўгадзіны да цябе даходзіць, што ты не разумееш слоў акцёраў, што даўно згубілася ніць п’есы. А пасля ў антракце проста не можаш падтрымаць ні з кім размову, вінавата ўсміхаешся і думаеш толькі пра тое, што ў цябе галава гатовая выбухнуць ад пульсуючага болю.

Кароткачасовы боль узнікае нечакана, яго не спрагназуеш і не перанясеш на патрэбны час. Што ж рабіць, каб планы не адмяняліся, а ўражанні не псаваліся?

Мы спыталі пра гэта ў доктара-неўролага медыцынскага цэнтра «Ладэ» Андрэя Высоцкага. Парада яго вельмі простая: «Боль трываць не трэба. Лепей выпіць таблетку абязбольвальнага адразу. Любы боль, калі ад яго не пазбавіцца, як толькі з’явіўся дыскамфорт, вядзе да далейшых спазмаў. Іншая справа, калі болі пастаянныя».

Калі галаўны боль з’яўляецца часцей, чым раз на тыдзень, то гэта ўжо трывожны званочак, які патрабуе ўвагі і абследавання, кажа доктар.

«Найперш трэба звярнуць увагу на ранішнія болі, якія суправаджаюцца млоснасцю і ванітаваннем, асабліва тыя, якія ўзмацняюцца, калі вы ляжыце, і крыху адступаюць, калі падымаеце галаву. Гэта можа сведчыць пра пухліну галаўнога мозгу. Гэта здараецца ў 1% выпадкаў, але насцярожанасць павінна быць».

Дарэчы, са скаргамі на галаўны боль звяртаюцца да дактароў амаль усіх спецыяльнасцей. «Нездарма ж больш за ўсё характарыстык менавіта ў галаўнога болю. Ён бывае і распіраючым, і сціскаючым, і страляючым, і пульсуючым, і рэжучым, і колючым, і свідруючым».

Дапамагчы ў лячэнні любога з гэтых відаў болю можа сам пацыент. Як? Па-першае, як гэта ні банальна, але браць менш праблем да галавы.

«Вось чаму на галаўны боль часцей пакутуюць жанчыны? — пытаецца Андрэй Высоцкі. — Ды таму, што жанчыны больш эмацыйныя, яны трымаюць у галаве безліч задач, праблем, часцяком нават пустых перажыванняў».

А дапамагчы сабе справіцца з галаўным болем дастаткова проста.

Па-першае, варта наладзіць рэжым сну. Калі раніцай прачынаешся бадзёры і адпачылы, то і галаўны боль не дасць знаку. Не трэба змагацца са стомленасцю вёдрамі кавы, лепей выйсці прагуляцца і падыхаць свежым паветрам. Калі вы працуеце седзячы, сачыце за спінай і часцей мяняйце палажэнне тулава, не нахіляйцеся над паперай ці камп’ютарам. Калі адчулі недамаганне, можна зрабіць самому сабе масаж, памасіраваць акупунктурныя кропкі. Нарэшце, памераць ціск, бо боль можа з’явіцца нават праз змену надвор’я.

Каб хутка зняць боль, доктар раіць абіраць таблеткі ці парашкі, якія хутка засвойваюцца. Эфект яны даюць ужо праз 10-15 хвілін.

«Трэба памятаць, што ў выпадку павелічэння колькасці прыступаў галаўнога болю, змены яго характару, з’яўлення новых сімптомаў, раптоўнага моцнага галаўнога болю, які суправаджаецца галавакружэннем, ванітаваннем, павышэннем тэмпературы, адсутнасці эфекту ад абязбольвальных сродкаў, неабходная кансультацыя спецыяліста для своечасовай пастаноўкі дыягназу і прызначэння лячэння», — звяртае ўвагу Андрэй Высоцкі.

Таблеткі даюць імгненную, але часовую палёгку пры галаўным болі. Калі ж неабходныя больш радыкальныя меры, то сёння існуюць магчымасці прайсці спецыяльныя курсы, якія дазваляюць надоўга пазбавіцца гэтай праблемы: курс ударна-хвалявай тэрапіі (падобная да глыбокага масажу), азонатэрапіі, лазернай тэрапіі, ігларэфлексатэрапіі. Райцеся з доктарам, ён зможа вызначыць, што патрэбна менавіта вам.

«Не жывіце з галаўным болем, не давайце яму адмяняць вашы планы. Яго можна і трэба лячыць. І вы адчуеце, што ў жыцця нашмат больш фарбаў, чым вы думалі, увесь час канцэнтруючыся на сваім болі», — дадае доктар-неўролаг.

Наталля Тур; фота flickr.com

Каментары
Satan / Адказаць 28.08.2018 / 11:49

Вот у меня это вчера было дикое похмелье. В жизни такого не было. Но я терпел. И решил таки, пришло время исполнять свой старый план - пол жизни куришь и бухаешь, пол жизни - веган. Прощайте, алкоголики.

8
Бася / Адказаць 28.08.2018 / 12:20

и не написал врач что боли могут быть и при отказе от кофе,чая и довольно сильные,как же,таблетки дорогие берите и от побочки уже в больницу бегите

7
test user / Адказаць 28.08.2018 / 17:00

Прабачце, але першы від болю праходзіць сам цягам 0.5-1 гадзіны, таблеткі нічым не дапамогуць. Другі (пульсіруючы галаўны боль) - ваш спазматон у большасці выпадкаў як слану драбіна, тут зусім другія лекі патрэбны.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура