Праект партала
Густ
26.08.2018 / 12:21
Беларуская фларыстка, вядомая сваім правакацыйным блогам: «Мы сэксуальныя за кошт сваёй галавы, а не цела»22

Традыцыйна кожную нядзелю распытваем беларусак пра пяць любімых рэчаў, якія маюць салідную вагу ў іх жыцці.

Сёння мы зазірнулі ў госці да фларысткі, стваральніцы брэнда kunica.by Інгі Купчыной. Праўда, для многіх Інга — гэта не толькі фея кветак. Дзяўчына вядзе вельмі правакацыйны блог, дзе распавядае пра адносіны, псіхалогію і інтымны бок жыцця. За яе калонкамі сочаць больш як 15 тысяч чалавек, і многія з іх просяць пра асабістыя сустрэчы, на якіх Інга выступае ў якасці сяброўкі-дарадчыцы.

Інга Купчына.

Пра блог

Мой блог існуе, каб падтрымаць жанчын у іх нялёгкай бабскай долі. Медыя навокал прымушаюць нас падстройвацца пад ідэальны вобраз. Вылізаныя карцінкі з часопісаў і тэлебачання прыводзяць да таго, што нашы жанчыны вымушаныя штодзень сядзець у трэнажорках і ісці да псіхолагаў, бо праз сваё «неідэальнае» цела губляюць самаўпэўненасць і ўвогуле не любяць сябе.

О разводах. Или сказка о том,как выйти замуж за человека всей своей жизни. Я больше не слушаю женщин,которые жалуются на своих мужей,и на мужчин,которые спят со всеми подряд,кроме своей жены,и оправдываются всем и каждому,почему так выходит. Что-то не нравится-разводитесь. Хотите что-то исправить-делайте, исправляйте. В свое время я вышла замуж за самого прекрасного мужчину в этой стране. А через 7 лет я развелась с этим самым прекрасным мужчиной . Я помню,как он выносил меня на руках из дома бракосочетаний и так же,на руках, из суда центрального района. Многие из моих близких друзей,в прямом смысле этого слова, плакали в этот день. Всем вокруг в голову не приходило: как два безумно подходящих и понимающих человека могли расстаться. Наш секрет прост- мы никогда не расставались,и вряд ли расстанемся ,ну ,если конечно,мой любимый мистер К.,который старше меня на 12 лет, не посыпется в определенный момент или ,если я не расхуячусь на крошке Ро )))) на самом деле я вышла замуж и обрела лучшего друга. Поэтому,когда мы решили,что семья нас дико тормозит в развитии,мы просто сняли с себя груз бытовых проблем , обязанностей, шаблонов семьи и заебашили свою жизнь в нужное каждому из нас русло. В итоге мы стали гораздо дружнее,еще больше привязались и вообще до сих пор восхищаемся друг другом. Это я все к чему? Ребенок -не спасет ваш брак( потому что ребенок брак только портит,я не знаю ,как крепко люди должны любить и уважать друг друга,чтобы размножиться не в ущерб своим отношениям). Скандалы,ревность, предъявы не спасут ваш брак. Измены "во благо"- мне смешно! Принуждение себя любимых к выполнению шаблонных семейных правил- привет,депрессия!)))) Невозможно спасти заведомо провальные отношения и браки, в которые люди вступают потому что пора, надо, выгодно. Люди сами все портят. Соглашаются на дерьмовое отношение к себе, не высказывают своих потребностей,потому что их потом бросят, некоторых даже пиздят,причем как мужики,так и бабы. Охуительные ячейки общества! Всем бы так))))) как жаль,что мамы не учат нас в детстве,как важно найти человека,действительно подходящего. Со схожими интересами, на одном культурном и интеллектуальном уровне..... Продолжение в комментах.

Публикация от Блог года. Кунилинга (@kunilinga)

У жартаўлівай і нават крыху правакацыйнай форме я спрабую патлумачыць і жанчынам, і мужчынам, што ўсе мы класныя. Праўда, ёсць адно «але». З пасляваенных часоў, калі мужчын засталося мала, мы маем справу з пакаленнем, якое выхоўвалася амаль аднымі маці. Усё гэта вельмі ўкаранілася ў мазгах: жанчыны прызвычаіліся песціць мужчын, бо тых мала, і такім чынам мы самі іх сапсуем — спачатку маці, а потым і жонкі. А я хачу, каб і жанчыны песцілі сябе, каб спакойна маглі сабе дазволіць з’есці пірожнае, напрыклад, — так, быццам гэта апошні кавалак у іх жыцці.

Ёсць і іншы тыпаж жанчын, якія мараць толькі пра тое, каб удала выйсці замуж. Яны разглядаюць мужчыну як апору звонку, як мыліцу, на якую можна абапірацца да канца жыцця. Але гэта не так. Трэба жыць так, каб калі ў цябе выб’юць гэтыя мыліцы, то ты сама не завалілася, бо нічога з сябе не ўяўляеш.

Увогуле я лічу, што ў кожнай жанчыны павінна быць мяска на целе.

Аднойчы я ўсвядоміла: мне без розніцы, якая знешнасць у мужчыны, якое ў яго цела, нос, рот, рукі… Калі мне цікава з ім, ён харызматычны — гэта для мяне сэксуальна. Тое ж самае, значыць, і са мной: я сэксуальная не за кошт свайго цела, а за кошт сваёй галавы.

Мне паступіла шмат прапаноў весці ўласную калонку на розных платформах СМІ. Гэта пры тым, што стыль маіх пастоў вельмі крытыкуюць. Кожны раз я нібыта праходжу праз пад’езд, каля якога на лавачках сядзяць бабулі.

Нашым людзям чамусьці заўсёды лягчэй павучаць іншых, як трэба жыць. Але пачніце з сябе — калі атрымаецца, то мяняйце іншых, колькі заўгодна.

Секатар

Гэта амаль адзіны інструмент, які выдае, што перад вамі стаіць фларыст.

Я з Оршы, скончыла Акадэмію мастацтваў, нейкі час працавала на беларускім тэлебачанні, вярстала часопісы, рабіла фотапартрэты… Але ў нейкі момант злавіла дэпрэсію, стамілася ад таго, чым займалася раней. Праз трэнінгі па асобасным росце трапіла ў фларыстку. Пасля першых жа заняткаў расплакалася ад таго, наколькі мне гэта спадабалася. І вось ужо два гады сур’ёзна ў гэтай тэме: ствараю букеты сама і выкладаю ў мінскай фларыстычнай школе. Прычым стартанула я вельмі хутка і моцна — у свой час стала адкрыццём года ў фларыстыцы.

Усе думаюць: ну, што тут такога — сабраць букет. Сабраць, можа, і не складана, калі ў цябе ёсць густ. Больш часу займае падрыхтоўка: прыбраць усе лісты, шыпы, правільна падрэзаць, дадаць падкормку…. Апрацоўка кветак — гэта 2-6 гадзін мінімум.

Амаль усе букеты ў нас у Мінску прадаюць прадаўцы кветак, а не фларысты. І гэта праблема. Так, яны ніколі не змогуць сабраць нармальны мужчынскі букет. Мужчынская фларыстыка — гэта асобны кірунак у фларыстыцы, карані якой ідуць з Японіі. Мужчыну нельга прэзентаваць пушысты букет з кустовых руж. Мужчынскія букеты — тыя, якія маюць пэўную форму: выцягнутыя ўверх, трохкутнікі, якія імкнуцца ў вышыню і сімвалізуюць мужчынскі пачатак.

Прыклад правільнага мужчынскага букета.

Стрэпы

Сподняй бялізнай цяпер нікога не здзівіш, а я вось адкрыла для сябе стрэпы — іх можна надзяваць на ножкі ці на ўсё цела. Як ні круці, нельга забываць пра сваю сэксуальнасць і жаноцкасць — трэба ўпрыгожваць сябе рознымі нішцячкамі.

У мяне шмат розных стрэпаў. Калі я надзяваю іх, усё адно адчуваю сябе каралевай, нават калі ніхто іншы гэта не ўбачыць. Гэта дае плюс 100 да ўпэўненасці.

Унікальны чайнік

Я люблю посуд, а ў маіх руках самы дарагі сэрцу чайнік — ён гліняны, з Кітая і выключна для пуэра. Я вельмі люблю піць чай, захапляюся імі ўжо год і ад сяброў ведаю ўсе нюансы чайных цырымоній.

Чай — гэта альтэрнатыва алкаголю. Ёсць нават такое паняцце — чайны п’яніца. Ад многіх гатункаў можна злавіць розны настрой: чай можа расслабіць, даць энергію, ёсць нават гатункі, якія называюць «хахаха» — яны натхняюць рабіць дзяцей.

Мяне чай вельмі супакойвае — я па характары суцэльны драйв. Раней кожныя два гады мяняла працу, бо хутка губляла цікаўнасць. Чай — адна з нешматлікіх рэчаў, якая мяне змагла ўціхамірыць.

Не рэч, але вельмі дарагі кот

Як кажуць, у кожнай вядзьмаркі павінен быць свой чорны кот. Гэта брытанец Сямён з радаводам, які прыехаў да мяне ажно з Новарасійска.

У нас з ім любоў, прытым што ў мяне алергія на поўсць катоў. Але яго мудрасць важнейшая за мае чыханні і смарканні пасля кантакту. Ён адзіны з гэтай кватэры спазнаў Даа. Яго не кранае нічога, нават нашы ногі, якімі мы можам яго выпадкова зачапіць. Гэта прыклад, як нам усім трэба сябе паводзіць па жыцці.

Кажуць, што жанчыны, якія не рэалізавалі сябе ў сям’і, заводзяць сабе катоў. А я лічу, што катоў, наадварот, заводзяць вельмі моцныя жанчыны.

Робат-пыласос Алег

Я з дзяцінства ненавіджу прыбірацца. Маці, каб неяк прывучыць мяне да парадку, магла вываліць усе рэчы з шафы і прымушаць раскладваць наноў акуратна.

Калі ў маім жыцці з’явіўся Алег, яно змянілася да лепшага. Я доўга думала, як можна назваць пыласос, і вырашыла, што Алег добра характарызуе яго працавітасць.

Алег — гэта тое, чаго не хапае кожнай сучаснай жанчыне. Ты яго ўключаеш — і адпачываеш, ён нерэальна эканоміць час. Ніколі не думала, што дома можа быць столькі бруду: магу ўключаць яго два разы на дзень, а ён усё адно знаходзіць да халеры смецця. 

Гутарыла Кацярына Карпіцкая, фота Паўла Аксіновіча

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура