Праект газеты
Стасункі Вольга Гаварцова: «Магчыма, бавіць час з унукам Міхаілу Захараву не дазваляе яго высокі сацыяльны статус?!» 3

Вядомая беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова распавяла пра няпростыя адносіны з галоўным трэнерам «Юнацтва» Міхаілам Захаравым, які з'яўляецца бацькам яе мужа Канстанціна.

Фота: Вольга Шукайла, SPORT.TUT.BY

— Вольга, раскажыце пра сына. 

— Дамінік — яго імя.

— Экзатычнае.

— Так, цяпер назіраецца тэндэнцыя, калі бацькі даюць дзецям еўрапейскія імёны. Спадзяюся, сын будзе шмат падарожнічаць, а інтэрнацыянальнае імя дапаможа яму хутчэй асвоіцца, дзе б ён ні апынуўся.

— Як вы ласкава называеце сына?

— Домі, але часцей за ўсё выкарыстоўваю поўнае імя. 14 жніўня Дамініку споўнілася шэсць месяцаў. Я атрымліваю асалоду ад мацярынства і радуюся, як і любая маладая мама, усмешцы свайго малога і спробам нешта сказаць. Разам з тым цяпер такі перыяд, што з-за догляду маленькага дзіцяці практычна ні на што іншае часу не застаецца. А больш за ўсё хочацца выспацца! Шмат дапамагае мая мама Таццяна, некалькі разоў прыходзіла мама Канстанціна Раіса Мікалаеўна.

У нас спакойны малы, аднак яго пастаянна трэба трымаць на руках. Без падтрымкі сваёй мамы трэніравацца і рыхтавацца да ўдзелу ў адкрытым чэмпіянаце ЗША я не змагла б.

— Які Канстанцін бацька?

— Добра спраўляецца з роляй. Ён вялікі малайчына!

— Як вы пазнаёміліся? Мяркуючы па вашым твітары, хадзіць на матчы мінскага «Юнацтва», за якое Канстанцін выступаў, вы пачалі ў 2017 годзе.

— Пасля леташняга адкрытага чэмпіянату Аўстраліі я была тры тыдні ў Мінску, рыхтаваліся разам з жаночай зборнай па тэнісе да нашага першага за пяць гадоў хатняга матча ў Кубку Федэрацыі супраць Нідэрландаў. Зборы праходзілі ў «Чыжоўка-арэне», хатняй пляцоўцы для «Юнацтва». Так выйшла, што тэнісісткі і хакеісты трэніраваліся ў адным месцы. Так і адбылася наша сустрэча з Канстанцінам. Вядома, завочна мы і раней адно аднаго ведалі, але ніколі не перасякаліся. Ну раз павіталіся, я яго запрасіла на нашу гульню. Ён мяне паклікаў на сваю гульню. Калі ў Косці завяршыўся сезон, ён ездзіў са мной на ўсе турніры: «Ралан Гарос», адкрыты чэмпіянат Харватыі і Уімблдон.

— Чаму вы сышліся?

— Магчыма, калі знаходзіш свайго чалавека, усё атрымліваецца само сабой. Калі ж спрабуеш нешта спланаваць, нічога не выходзіць.

— Чаго вы чакалі ад «свайго чалавека»?

— Для мяне важна, каб унутры ёкнула. А таксама — дасягнуць ўнутранага стану, калі ты адчуваеш сябе спакойна побач з каханым чалавекам і калі няма адчування, быццам ты робіш нешта няправільна.

— Першае «Бэнтлі» Міхаіл Захараў купіў свайму сыну Канстанціну. А які самы дарагі падарунак ён зрабіў вам?

— Па словах Канстанціна, Міхал Міхайлавіч сам сабе падарыў «Бэнтлі» за ганарары Канстанціна, якія той атрымліваў, выступаючы ў Паўночнай Амерыцы з 2004-га па 2007-ы гады, без ведама Косці. Больш падрабязна муж пры жаданні раскажа сам. Наколькі мне вядома, гэтая сітуацыя імкліва развіваецца.

— На вас заручальны пярсцёнак…

— … з дыяментам! Цану называць не буду. А з нагоды нараджэння сына Канстанціна падарыў мне завушніцы з дыяментамі.

— Прыгожыя мужчынскія ўчынкі. З якога моманту вы называеце Канстанціна мужам?

— Мы пабраліся шлюбам у кастрычніку 2017-га. Грандыёзнае свята не ладзілі, бацькоў у загс не клікалі. Зараз такі час, што калі не выставіў фота ў сацсетках, як быццам нічога і не было. У той жа час усё часцей сустракаюцца выпадкі, калі пары ладзяць цырыманіяльны вяселле праз некалькі гадоў пасля нараджэння дзяцей. Нехта плануе з такой нагоды арганізаваны выезд гасцей за мяжу. Паглядзім, можа, праз пару гадоў, калі падрасце сын, мы так і зробім.

— Які дзед Міхаіл Міхайлавіч?

— Ён яшчэ не бачыў унука. Калі Нарадзіўся Дамінік, ён напісаў мне адно СМС-паведамленне. Разумею, што мы з Косцем, маёй мамай і сынам да апошняга часу знаходзіліся ў ЗША. Потым тры тыдні правялі ў Мінску і зноў з'ехалі ў ЗША, аднак, пакуль былі дома, з боку Міхаіла Міхайлавіча ўвагі не было. Магчыма, зрабіць першы крок і бавіць час з унукам Міхаілу Міхайлавічу не дазваляе, як ён сам лічыць, яго высокі сацыяльны статус, а наша сям'я не дацягвае да яго ўзроўню?!

— Вас гэта засмучае?

— Са слоў Косці ведаю, што ў Міхаіла Міхайлавіча складаныя адносіны з сынамі. З Сашам ён наогул кантактуе вельмі рэдка з-за пэўных прычын. І з Косцем у яго вельмі няпростыя адносіны. Думаю, навошта яму унук, калі ён не можа зладзіць з сынамі?

Паводле Sport.tut.by

Каментары
Мура 2 / Адказаць 17.08.2018 / 12:40

Хто гэта? Якая беларуска? жыве ў ЗША, выхваляецца Бэнтлі і дыяментамі? Перед кім калгасніца выхваляецца, перад рабацягамi, якія не змогуць як яе Домiк падарожнічаць?

12
Ясь / Адказаць 17.08.2018 / 15:11

«Інтэрнацыянальнае імя дапаможа яму хутчэй асвоіцца, дзе б ён ні апынуўся.» Што за бздурная ідэя?

3
Helge / Адказаць 17.08.2018 / 18:19

махмуд цяпер эурапейскае імя.

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура