Праект газеты
Тонус Як карыстацца касметыкай з натуральнымі алеямі правільна, а не так, як усе

Мы ведаем і з гісторыі, і з літаратуры, і нават з кіно, што найпрыгажэйшыя жанчыны старажытнасці мелі свае сакрэты, якія дапамагалі ім захоўваць маладосць скуры і валасоў. Клеапатра, Неферціці ды іх суайчынніцы выкарыстоўвалі самыя розныя алеі, што дарылі свежасць і здароўе.

Фота pxhere.com

З тых часоў нам вядомыя расліны, што і цяпер у розным выглядзе дадаюць у касметычныя сродкі: аліва, лаванда, міра, ружа, размарын, язмін, жажаба, авакада і многія іншыя. У кожнай культуры былі свае асабліва каштоўныя расліны, якія найбольш цаніліся, і свае традыцыі іх прымянення. Пра некаторыя мы даведваемся толькі цяпер.

Выбар алеяў сёння багаты, ёсць яны і з кветак, і з арэхаў (міндаль, фундук, макадамія, какос), і з вінаградных костачак. Практычна ўсе натуральныя алеі прымяняюцца як для догляду скуры, так і для догляду валасоў. Мы ж раскажам пра найбольш папулярныя і любімыя сярод тых, хто іх выкарыстоўвае. А што датычна навінак — згадаем якасці алею з арэху «Сача Інчы», які толькі трапіў на паліцы беларускіх крамаў.

Арэх «Сача Інчы». Фота pxhere.com

Топ-5 папулярных алеяў

Какос

Алей з гэтага арэху выкарыстоўваецца як у масавым вырабе касметыкі, так і як дадатак да хатніх сродкаў па штодзённым доглядзе за сухой або праблемнай скурай, на якой ёсць раздражненні, запаленні, якая лупіцца або вяне. Аднак для догляду праблемнай ці тлустай скуры выкарыстанне какосавага алею не рэкамендуецца, бо могуць з’явіцца камедоны (белыя ці чорныя вугры).

Чайнае дрэва

Універсальны дапаможны сродак супраць інфекцый рознай прыроды. Прыкладна з аднолькавай эфектыўнасцю здольны супрацьстаяць адразу тром відам інфекцыйных арганізмаў: бактэрыям, грыбкам і вірусам. Гэта робіць алей чайнага дрэва адным з найлепшых сродкаў для дэзынфекцыі. Таксама алей з’яўляецца моцным стымулятарам імуннай сістэмы арганізма. Актывізуе працу лейкацытаў, спрыяе больш хуткаму выздараўленню. Дапамагае ліквідаваць запаленне і павелічэнне лімфатычных вузлоў. Карысны пры многіх скурных захворваннях. У касметыцы выкарыстоўваецца як выдатны сродак па доглядзе за тлустай скурай. Але злоўжываць ім не варта.

Жажаба

Валодае моцнымі ўвільгатняльнымі і гаючымі ўласцівасцямі, лёгка ўбіраецца ў скуру, папярэджвае з’яўленне вугроў. Робіць скуру пруткай ды эластычнай. Добры сродак ад зморшчын. Надае бляск валасам.

Лаванда

Выдатны памочнік пры стрэсе і дэпрэсіі. Карысны пры нервовым напружанні, праблемах са сном, агрэсіі, паніцы, дзіцячай гіперактыўнасці. Дапамагае супакоіцца і знайсці раўнавагу. Дае палёгку пры розных болях: галаўных, зубных, а таксама ў цягліцах і суставах. Лавандавы алей дапамагае пазбавіцца ад перхаці і зрабіць валасы больш моцнымі.

Бергамот

Адзін з самых вядомых алеяў-антыдэпрэсантаў. Супакойвае, гоніць страхі, трывогі, дапамагае змагацца з дэпрэсіяй, уздымае настрой, зараджае аптымізмам. Стымулюе творчую актыўнасць галаўнога мозгу, павышае працаздольнасць арганізма ў цэлым. Як і большасць цытрусавых алеяў, спрыяе вываду таксінаў з арганізма. У касметыцы выкарыстоўваецца як сродак для тлустай скуры і тлустых валасоў.

У чым адметнасць алею з арэха «Сача Інчы»

Так выглядае Sacha Inchi ў прыродзе. Фота pxhere.com

Sacha Inchi, або «арахіс інкаў» — расліна, што мае плады, падобныя да зорак. Расце сача інчы ў перадгор'ях Анд у басейне Амазонкі. Яе лісты, ядомыя арэхі і алей з іх на працягу тысячагоддзяў выкарыстоўвалі індзейцы, якія жылі ў раёне перуанскай Амазонкі.

Алей сача інчы здольны хутка аднаўляць і ўвільгатняць скуру і валасы, паколькі ў ім шмат карысных тлустых кіслот і антыаксідантаў.

Таксама ён дае заўважны антыўзроставы эфект, бо стымулюе працэсы абнаўлення клетак. Скура становіцца больш свежай, пругкай і эластычнай, ёй лягчэй супрацьстаяць негатыўным уздзеянням наваколля. Акрамя таго, алей сача інчы валодае выдатнымі лячэбнымі ўласцівасцямі. Яго выкарыстоўваюць для зняцця раздражненняў і пачырваненняў, для больш хуткага загойвання ранак і рубцоў.

Усю каштоўнасць алею з арэхаў інчы касметолагі зразумелі зусім нядаўна. Падрабязнае вывучэнне яго хімічнага складу паказала рэкордна высокае ўтрыманне карысных поліненасычаных тлустых кіслот (Амега-3, Амега-6, Амега-9) — найважнейшых «будаўнічых» элементаў клеткавых абалонак.

Літаральна гэтым летам «Беліта-М» выпусціла адмысловую лінейку сродкаў з алеем сача інчы: шампунь-бляск і экстрапажыўную маску-бляск для аслабленых і пашкоджаных валасоў, алей-бляск для сухіх і пашкоджаных валасоў у выглядзе спрэю, спрэй-бляск «вадкая расчоска», а таксама пажыўны крэм-батэр для цела.

Амега-3: асабліва карысная кіслата, якая ўтрымліваецца ў абмежаванай колькасці прадуктаў, сярод якіх і алей арэха сача інчы. Амега-3 прадухіляе разбурэнне калагенавых валокнаў скуры, у выніку чаго запавольваюцца працэсы старэння. Таксама кіслата глыбока ўвільгатняе валасы, робіць іх гнуткімі і эластычнымі, зніжае рызыку сячэння кончыкаў, мінімізуе выпадзенне.

Амега-6: адказвае за інтэнсіўнае ўвільгатненне скуры і валасоў. Гэта дазваляе выкарыстоўваць алей для догляду за ўсімі тыпамі скуры (ад вельмі сухой да залішне тлустай) і робіць яго ўніверсальным сродкам.

Амега-9: змякчае скуру, дорыць мяккасць і шаўкавістасць валасам. Таксама гэтая кіслата з’яўляецца «правадыром», спрыяе больш глыбокаму пранікненню іншых актыўных інгрэдыентаў касметычнага прадукту.

У масле арэха сача інчы ў высокай канцэнтрацыі ўтрымліваюцца вітамін Е і вітамін А — агульнапрызнаныя захавальнікі маладосці і прыгажосці. Вітамін Е змагаецца з пігментацыяй і прадухіляе неспрыяльнае ўздзеянне наваколля: звязвае малекулы свабодных радыкалаў, не дазваляючы ім разбураць клеткі скуры і структуру валасоў. Вітамін А валодае выразнымі супрацьзапаленчымі, увільгатняльнымі і амаладжальнымі ўласцівасцямі. Надае валасам аб’ём, стварае надзейны бар’ер ад УФ-выпраменьвання, змагаецца з сухасцю валасоў, вяртае ім эластычнасць.

Што трэба ведаць, карыстаючыся алеямі

Калі ў даўніну выкарыстанне раслін у якасці лекаў ці касметыкі было больш справай практыкі, то цяпер навукоўцы дакладна высвятляюць карысныя ўласцівасці розных рэчываў і ствараюць адмысловыя касметычныя камбінацыі. Прыклад — серыя касметыкі з алеем сача інчы. Гэта і крэмы, і сродкі для валасоў.

Касметолаг студыі прыгажосці «ОСтудыя» Вольга Паўлоўская знаёміцца з новай серыяй касметыкі з алеем сача інчы ад «Беліты-М».

Некаторыя спажыўцы спрабуюць рабіць такія камбінацыі самастойна, дадаючы натуральныя 100%-ныя алеі ў крэмы, шампуні, маскі, спрэі і іншыя сродкі. Але пры гэтым дапускаюць шмат памылак. Пра найбольш распаўсюджаныя нам распавяла касметолаг студыі прыгажосці «ОСтудыя» Вольга Паўлоўская.

Чысты натуральны алей нельга наносіць у чыстым выглядзе — можна атрымаць апёк. Асабліва гэта датычыцца сродкаў для догляду за скурай твару. Чым больш адчувальная скура, тым меншай павінна быць канцэнтрацыя натуральнага алею.

Калі вы раней не карысталіся алеямі, правядзіце тэст на магчымую алергічную рэакцыю. Для гэтага нанясіце сродак на ўнутраную частку локцевага згібу ці за мочку вуха. Калі на працягу 12 гадзін вы не заўважыце непрыемных адчуванняў, раздражнення скуры — смела выкарыстоўвайце гэты сродак.

Калі вы не ведаеце, які алей падыдзе вашай скуры, то рацыянальна звярнуцца да спецыяліста. Часам самастойна цяжка вызначыць тып скуры, а памыліцца з алеем і яго дазіроўкай вельмі проста. Вылечыць пасля скуру ад апёкаў, пачырванення і гэтак далей будзе не так проста, як здаецца. Дарма рызыкаваць дакладна не варта.

Калі вы вырашылі самастойна вырабіць, напрыклад, крэм з алеямі, то зрабіць гэта лепш непасрэдна перад прымяненнем.

Можна паспрабаваць палепшыць свой крэм, узбагаціўшы некалькімі кроплямі алею.

У невялікіх дозах (4—5 кропель) можна дадаваць эфірныя алеі ў ласьёны, гелі ды іншыя сродкі для цела. Але, што важна, перыядычна. Калі вы цягам 10 дзён выкарыстоўваеце сродкі, багатыя на эфірныя алеі, то наступныя 20 дзён трэба даць скуры адпачыць.

Можна набыць і гатовы сродак у аптэцы ці краме. Але карыстацца ім неабходна строга па прапанаванай інструкцыі.

Не карыстайцеся сродкам пасля заканчэння тэрміну прыдатнасці. Калі на ўпакоўцы напісана, што крэм трэба прымяняць два разы на тыдзень, то так і варта рабіць.

Не выкарыстоўвайце начны крэм удзень. У дзённых і начных сродках утрымліваецца розная колькасць эфірных алеяў. Выкарыстанне начнога крэму днём не тое, што нашкодзіць, але можа проста непрыгожа выглядаць. Скура будзе здавацца тлустай ці пакрыецца плёнкай.

Падбіраючы водар, даверцеся ў першую чаргу сваім уласным адчуванням, тады выкарыстанне эфірных алеяў будзе па-сапраўднаму прыемным і карысным.

Ачышчальныя, супрацьзапаленчыя, антысептычныя і гаючыя ўласцівасці — гэта далёка не поўны спіс пераваг натуральных алеяў. Але калі эфекту, якога вы чакалі ад выкарыстання касметыкі з алеем, дасягнуць не ўдалося, магчыма, арганізму патрэбная дапамога знутры. Касметыка з алеямі не ўсемагутная. Калі ёсць сур’ёзныя праблемы са здароўем, трэба звярнуцца да прафесіяналаў.

ТАА «Беліка-М», УНП 190839042

Наталля Тур, фота Волі Афіцэравай

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура