Праект газеты
Навокал З'явіўся рэйтынг грамадскіх месцаў, прыязных да груднога выкормлівання3

Сёння ў Мінску абвясцілі пераможцаў праекта «Кормім грудзьмі», прымеркаванага да Сусветнага тыдня груднога выкормлівання. Мінчанкі выбіралі найлепшыя грамадскія месцы для кармлення грудзьмі, паведамляе Citydog.

Фота Волі Афіцэравай.

На працягу двух тыдняў Цэнтр падтрымкі мацярынства і дзяцінства «МамСтарт», а таксама сайт mamexpert.by пры падтрымцы Камітэта па працы, занятасці, сацыяльнай абароне і Камітэта па ахове здароўя Мінска праводзілі галасаванне сярод публічных месцаў, прыязных да груднога выкормлівання.

Звычайныя мінскія мамы галасавалі за тыя гандлёвыя цэнтры, кафэ, паліклінікі, дзе не толькі ёсць месцы для кармлення, але і дзе персанал прыязна ставіцца да жанчын, якія кормяць дзяцей.

Гандлёвыя цэнтры

Dana Mall

«Тытан»

Galleria Minsk

Паліклінікі

19-я гарадская дзіцячая паліклініка (Незалежнасці, 119)

5-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка (Кунцаўшчына, 22)

10-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка (Шышкіна, 24)

11-я гарадская дзіцячая паліклініка (Нікіфарава, 5)

Кафэ

«Ліцвіны» (Пераможцаў, 119)

Публічныя месцы

Чыгуначны вакзал

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей (Чабатарова, 6а)

Чытайце таксама:

Мінчанка корміць дзіця грудзьмі ў людным месцы — ВІДЭАэксперымент

Nina.nn.by

Каментары
БАРЫСАВIЧ / Адказаць 10.08.2018 / 04:10

А што ж гэта за выкормлiванне такое? Зауседы было гадаванне.

3
Tomas / Адказаць 10.08.2018 / 07:06

Дома пусть кормят, а не вытаскивали сиську в кафе

6
Ждун / Адказаць 10.08.2018 / 16:18

Tomas , , вы таксама дома сядзіце і не вылазьце. Тока там дазваляю есці і ўсё астатняе

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура