Сёння ў Мінску абвясцілі пераможцаў праекта «Кормім грудзьмі», прымеркаванага да Сусветнага тыдня груднога выкормлівання. Мінчанкі выбіралі найлепшыя грамадскія месцы для кармлення грудзьмі, паведамляе Citydog.
Фота Волі Афіцэравай.
На працягу двух тыдняў Цэнтр падтрымкі мацярынства і дзяцінства «МамСтарт», а таксама сайт mamexpert.by пры падтрымцы Камітэта па працы, занятасці, сацыяльнай абароне і Камітэта па ахове здароўя Мінска праводзілі галасаванне сярод публічных месцаў, прыязных да груднога выкормлівання.
Звычайныя мінскія мамы галасавалі за тыя гандлёвыя цэнтры, кафэ, паліклінікі, дзе не толькі ёсць месцы для кармлення, але і дзе персанал прыязна ставіцца да жанчын, якія кормяць дзяцей.
Dana Mall
«Тытан»
Galleria Minsk
19-я гарадская дзіцячая паліклініка (Незалежнасці, 119)
5-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка (Кунцаўшчына, 22)
10-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка (Шышкіна, 24)
11-я гарадская дзіцячая паліклініка (Нікіфарава, 5)
«Ліцвіны» (Пераможцаў, 119)
Чыгуначны вакзал
Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей (Чабатарова, 6а)
Nina.nn.by