У адрозненне ад чэрвеня, другі летні месяц выдаўся не такім яркім на музычным фронце. Аднак і ў ліпені былі цікавыя рэлізы, на якія мы хочам звярнуць вашу ўвагу.
Другі альбом брытанскага сінці-поп гурта. У альбоме музыкі расказваюць пра населены андроідамі сусвет Palo Santo, што перакладаецца як «святое дрэва».
Чацвёрты альбом блэкгейз-гурта з Сан-Францыска натхнёны творам пісьменніка Грэма Грына «The End of the Affair». Deafheaven эксперыментуюць з гітарнымі матывамі і нашмат больш складанымі матэрыямі, гуляючы з атмасферай сваіх трэкаў.
Увесну з гурта сышлі двое ўдзельнікаў, у тым ліку і вакаліст. Але абнавіўшыся, гурт захаваў арыгінальную назву, а ў ліпені выдаў новую плытку.
Асцярожна! Дэзкор — музыка не для ўсіх!
Пад гэты альбом можна шчасліва правесці канец лета і не баяцца ні дажджоў, ні спёкі. Удзельнікі The Internet пасля сольных пошукаў зноў сабраліся разам і запісалі адзін з найлепшых альбомаў лета.
У той час, калі фаны System Of A Down ужо амаль страцілі надзею на новы альбом культавага гурта, Дарон Малакян запісаў другі альбом свайго сайд-праекта Scars On Broadway.
Альбом «TA1300» (TABOO) складаецца з трох частак. На кожнай Кары усё глыбей пагружаецца ва ўнутраны змрок.
Калі першы акт, гэта пераважна рамантычныя трэкі, няхай і з невясёлым пасылам, то фінал гучыць нібыта рэпер з'ехаў з глузду.
Пяты ў дыскаграфіі і першы за восем гадоў альбом брытанскіх электроншчыкаў. Музыку Hybrid можна пачуць у шматлікіх галівудскіх фільмах.
А што вы слухалі ў ліпені?
Піліп Каваленка