Праект партала
Навокал
03.08.2018 / 21:51
Як выглядае шведская турма для самых небяспечных злачынак ФОТЫ26

Пицца для расчленительницы: необычные будни шведской тюрьмы

Хінсеберг — турма, дзе адбываюць пакаранне жанчыны, якія здзейснілі гучныя злачынствы, якія абмяркоўвала і да гэтага часу абмяркоўвае ўся Швецыя.

Аглядальніца «МК» пабывала ў жаночай турме Швецыі самага строгага рэжыму і самага высокага ўзроўню бяспекі.

Хінсеберг прыкладна за тры гадзіны язды ад сталіцы Швецыі, Стакгольма. Нават на некаторых картах яна пазначаецца як жаночая турма з найвышэйшым узроўнем абароны. У чым заключаецца гэты «найвышэйшы ўзровень» — адразу і сказаць цяжка, таму што ні высачэзнага плота, ні кратаў, ні вышак з аўтаматчыкамі і сабакамі няма.

Корпусы, дзе жывуць асуджаныя жанчыны, стаяць на ўзгорку, на беразе возера. Ля аднаго з дамоў пасуцца авечкі.

Зараз у турме 70 кліентак (тут называюць зняволеных менавіта так). Усяго ж установа разлічана на 90 месцаў.

Ва ўсіх шведскіх турмах зняволеных-жанчын крыху менш за 400. Так што Хінсеберг лічыцца самай вялікай.

У Хінсеберге сядзяць жанчыны з самымі гучнымі справамі. Адна атрымала пажыццёвы тэрмін за забойства саперніцы на глебе рэўнасці (расчляніла яе і потым па кавалачках вывозіла ў жаночай сумцы). Ёсць тут «чорная ўдава» Карына Андрэ — забіла двух мужоў, аднаго з якіх задушыла вяроўкай, а другога спаліла жыўцом. За першае забойства ёй далі 8 гадоў, яна адседзела іх у іншай турме, пры гэтым двойчы нападала на супрацоўнікаў, а пасля вызвалення здзейсніла новае злачынства.

Так выглядае расклад турмы:

7.00 — пад'ём, адкрыццё дзвярэй усіх камер.

7.05 — сняданак, асабісты час.

7.30-7.45 — «прапусканне праз шлюз»: зняволеных разводзяць па розных месцах.

7.45-10.45 — занятак творчасцю, вучоба, праца.

10.45-11.00 — ізноў шлюз.

11.00-11.10 — асабісты час.

11.10-12.10 — шпацыр.

12.10-12.45 — абед, асабісты час.

13.00-16.00 — вучоба, праца.

16.15-18.45 — вячэра, асабісты час.

19.00 — асуджаныя заходзяць у свае камеры, тыя зачыняюцца да раніцы.

У чацвяргі бібліятэка, на выходных адпачынак — у раскладзе толькі ежа і гадзіна шпацыру.

У турме тры камеры для парушальнікаў. Адна адрозніваецца ад іншай. За самыя сур'ёзныя парушэнні (ці тых, хто стаў небяспечны для сябе і іншых) змяшчаюць у першую. Усё, што ў ёй ёсць, — гумовы матрац на падлозе і гаршчок. Звычайна тут праводзяць толькі некалькі гадзін.

Другая камера ўжо з ложкам у цэнтры, але спецыяльным, з поручнямі, да якіх у выпадку неабходнасці жанчыну могуць прышпіліць скуранымі рамянямі.

Тут ужо ёсць ракавіна і ўнітаз.

Трэцяя камера наогул цалкам жылая. Тут душ, шафа, тэлевізар, радыёпрыёмнік.

Побач, на гэтым жа паверсе, ёсць камеры для тых, хто вырашыў пабыць адзін альбо адмовіўся выйсці на працу. Яны большыя і, па сутнасці, нічым не адрозніваюцца ад звычайных, але тут няма персаналу і іншых зняволеных. Поўная адзінота.

Паводле «МК»

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура