Праект партала
Навокал
03.08.2018 / 14:35
ЛГБТ-актывістка пазбегнула трэцяга суда за плакат «Самі вы падробка»1

Cуд Ленінскага раёна г. Мінска спыніў адміністрацыйную справу па ч. 1 арт. 23.34 КаАП супраць ЛГБТК-актывісткі Вікі Біран за фота з плакатам «Самі вы падробка» каля будынку КДБ.

Суддзя Марына Грамовіч разгледзела справу 30 ліпеня і ўстанавіла, што пратакол за «несанкцыянаваны пікет» у дачыненьні да Вікі Біран быў складзены 4 чэрвеня, у суд справа паступіла 27 ліпеня, а само правапарушэнне было здзейснена 24 мая. Тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці скончыўся яшчэ 22 ліпеня.

На падставе гэтага суд прыйшоў да высновы аб спыненні вытворчасці па справе супраць Вікі Біран.

Нагадаем, 16 ліпеня адбыўся разгляд справы ў судзе Цэнтральнага раёна г.Мінска. Тады суддзя Вікторыя Шабуня палічыла актывістку вінаватай у парушэнні правядзення масавага мерапрыемства - трохсекунднага фатаграфавання з плакатам каля будынку МУС, і аштрафавала яе на 15 базавых велічынь. Аналагічнае рашэнне 23 ліпеня вынес і суд Маскоўскага раёна (суддя Таццяна Мотыль) - 15 базавых велічынь. Віка Біран падала скаргі на рашэнне судоў. Тым часам на краудфандынгавай платформе «Талака» спачуваючыя ўжо назбіралі больш за 900 рублёў, каб пакрыць штраф актывісткі. 

spring96.org

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура