Праект партала
Навокал
31.07.2018 / 22:12
У Беларусь не пусцілі «індыйска-амерыканскую гендарна-небінарную паэтку-перформерку-транс-актывістку»40

Грамадзяніна ЗША індыйскага паходжаньня Алока Вайд-Мэнона 31 ліпеня не прапусьцілі празь мяжу ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», сказала Свабодзе Віка Біран.

У атрадзе памежнага кантролю «Менск» Свабодзе пацьвердзілі, што Вайд-Мэнона ня ўпусьцілі ў Беларусь на падставе артыкула 30 Закона аб прававым палажэньні замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства. Які канкрэтна пункт артыкула парушыў грамадзянін ЗША афіцэр не ўдакладніў.

Паводле гэтага артыкулу адмовіць ва ўезьдзе могуць, калі знаходжаньне замежніка ў Беларусі супярэчыць:

  • нацыянальнай бясьпецы;
  • грамадзкай бясьпецы;
  • ахове маральнасьці;
  • ахове здароўя насельніцтва;
  • ахове свабод грамадзянаў і іншых асоб.

«Гэты грамадзянін не дэпартаваны, яго проста адправяць назад у Амстэрдам найбліжэйшым рэйсам 1 жніўня ў 9.30», — паведаміў прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта.

Як сказала Свабодзе Віка Біран, Алок Вайд-Мэнон паведаміў па тэлефоне, што зьвязваўся з амбасадай ЗША ў Менску. У амбасадзе яму патлумачылі, што «гэта выглядае як законная справа».

Вайд-Мэнон мусіў выступіць 1 жніўня з публічнай лекцыяй у Менску.

На сайце MakeOut Алок Вайд-Мэнон апісваецца як «індыйска-амерыканская гендарна-небінарная паэтка-перформерка-транс-актывістка».

Радыё Свабода

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура