Праект партала
Тое-сёе
29.07.2018 / 12:57
У мінскай «Галерэі» дзяўчаты займалі чаргу з шасці раніцы, каб памяняць старую памаду на новую ФОТА30

У нядзелю, 29 ліпеня, каля сотні дзяўчат утварылі чаргу ў ТРЦ Galleria Minsk каля крамы касметыкі, піша TUT.BY.

Фота: Мая Кахно, TUT.BY

Аказалася, што толькі на працягу гадзіны адбывалася акцыя крамы касметыкі MAC. Дзяўчатам прапанавалі бясплатна памяняць любую старую памаду на новую ад MAC.

Да адкрыцця гандлёвага павільёна, а 10-й раніцы, ужо стаяла доўгая чарга. Адна з першых у чарзе прызналася, што прыйшла а пятай раніцы. Астатнія, што былі ў ліку першых, прыйшлі ў ТРЦ а шостай.

Наведвальніц запускалі па некалькі чалавек. А 11-й акцыя скончылася.

Фота: Мая Кахно, TUT.BY

TUT.BY

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура