Праект партала
Тое-сёе
27.07.2018 / 14:47
На старонках свайго часопіса Гвінет Пэлтроў раіла рабіць кававыя клізмы і купляць спрэі ад энергетычных вампіраў4

Выдавецтва Condé Nast спыніла выпуск часопіса актрысы Гвінет Пэлтроў TheGoop аб нетрадыцыйнай медыцыне пасля выхаду двух нумароў.

Прычынай закрыцця сталі непацверджаныя факты, якія публікаваліся ў часопісе. Выдавецкі дом настойваў на правядзенні факт-чэкінгу выказванняў спікераў з медыцынскага і навуковага пунктаў гледжання, аднак праверку Пэлтроў палічыла бессэнсоўнай. Паводле яе слоў, супрацоўнікі часопіса бралі інтэрв'ю ў кампетэнтных экспертаў у сваіх галінах.

Часопіс і сайт TheGoop не раз падвяргаўся крытыцы праз публікацыю парадаў, якія могуць нанесці шкоду здароўю. Напрыклад, у краме Пэлтроў можна знайсці кававую клізму, выкарыстанне якой можа прывесці да рэктальных апёкаў, пашкоджання тоўстай кішкі або нават смяротнага канца. Таксама актрыса прапаноўвалі ўводзіць жанчынам унутр нефрытавыя яйкі для павелічэння сексуальнай энергіі, што стала нагодай для шматлікіх крытычных выказванняў.

На сайце Пэлтроў яшчэ можна знайсці спрэчныя па эфектыўнасці тавары накшталт спрэяў ад энергетычных вампіраў і нібыта зараджаныя шаманамі камяні.

nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура