Праект партала
Навокал
26.07.2018 / 13:42
Адзін з медыцынскіх цэнтраў Мінска прапануе бацькам надрукаваць 3D-мадэль будучага дзіцяці3

Упершыню ў Беларусі будучым бацькам прапануюць унікальную паслугу друку трохмернай мадэлі іх будучага дзіцяці, выкананую па рэальных здымках плода пасля правядзення высакаякаснай ультрагукавой дыягностыкі пры цяжарнасці.

Праект дазваляе будучым бацькам не толькі ўбачыць будучае немаўлятка на экране ультрагукавога апарата, але і патрымаць яго ў руках яшчэ да моманту з'яўлення на свет.

Прычым у медцэнтры апелююць да замежнага досведу: маўляў, у шмат якіх краінах свету выраб 3D-мадэляў плода ўжо не выклікае здзіўлення і з'яўляецца папулярнай і запатрабаванай паслугай сярод будучых бацькоў.

«Такі незвычайны фармат дазволіць усім ахвотным захаваць памяць аб важным і цікавым этапе фарміравання новага жыцця. Таксама 3D-друк дазваляе будучым бацькам з праблемамі зроку «ўбачыць» свайго будучага малога праз дотык», — лічаць у медцэнтры.

Можна надрукаваць мадэлі будучых немаўлят розных памераў — 5, 15 і 20 сантыметраў вышынёй, але будуць улічвацца і пажаданні будучых бацькоў. Кошт вырабу складзе ад 90 да 390 рублёў.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура