Праект партала
Накіпела
29.07.2018 / 19:07
«Дзеці галосяць, а вы, падлы, расселіся на іх месцах» — як два п'яныя навялі парадак у аўтобусе75

Гісторыяй з жыцця, якая прывяла яго да такой сумнай высновы, у сваім фэйсбуку падзяліўся Уладзь Лабковіч.

У нашай сям’і няма машыны. Дзеці ходзяць у дзіцячы садок, які далёка, бо там, дзе мы жывём, няма месцаў у садку. Кожны вечар едзем мы на аўтобусе. І кожны вечар — я не перабольшваю, кажучы «кожны»! — адбываецца адное і тое ж. Мы заходзім у аўтобус — і месцаў няма. Малыя пачынаюць ныць, бо ад тлуму яны хістаюцца, бо толкам не могуць трымацца. А тыя, хто захапіў адмысловыя месцы для дзяцей, не саступаюць. Ну вось практычна ніколі!

І вось сёння ўсё, як заўсёды: аўтобус віхляе, дзеці галосяць, малады хлопец і жанчынка сярэдняга веку робяць выгляд, што яны далёка ад мірской мітусні і ўпалі ў транс. Я папрасіў саступіць. Жанчынка акінула позіркам і сказала, што яна першая тут села. Лямант нарастае.

Побач стаяць два мужычкі нападпітку. І тут адзін не вытрымлівае і на ўвесь аўтобус крычыць: «Сцукі, ну вы ў канец ах..лі. Дзеці галосяць, а вы, падлы, расселіся на іх месцах». Падлятае да маладога хлопца і пытае: «Ты інвалід?» Хлопец адказвае, што не. «Тады з..аў з месца для дзяцей, інакш будзеш інвалідам, тады і будзеш сядзець». У гэты момант яго сябар сагнаў жанчынку з іншага месца.

Малыя ехалі далей седзячы.

Гэта ўсе адбывалася на фоне абвесткі ў аўтобусе аб тым, што трэба саступаць месцы дзецям дашкольнага ўросту, інвалідам і людзям сталага веку.

І вось атрымліваецца, што нармальнае стаўленне да дзяцей праявілі толькі даўно бухія дзядзькі. Можа, я старэю, але раней такога негатыўнага стаўлення да дзяцей не было. Беларусы зусім не child-frіendly. У сваёй большасці няма любові да чужых дзяцей. Нейкае злое грамадства.

Заўтра мы зноў паедзем на аўтобусе, і зноў будзе тое ж самае.

Уладзь Лабковіч, facebook.com

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура