Праект партала
Навокал
24.07.2018 / 11:24
Стала вядома, ад чаго памерла 28-гадовая футбалістка Юлія Барысенка4

Юлія Барысенка, якая гуляла ў камандзе «Зорка-БДУ» загінула 23 ліпеня. Па папярэдняй версіі, яна патанула.

22 ліпеня Юлія з сяброўкамі паехалі на возера Каташы, што ў Кобрынскім раёне. Усе разам забеглі ў ваду, пасля, калі выйшлі на бераг, Юліі не было. Яе пачалі шукаць, выклікалі міліцыю. Цела дзяўчыны знайшлі на наступны дзень у 50 метрах ад месца, дзе купаліся астатнія, распавялі знаёмыя Юліі.

Калі пахаваюць дзяўчыну, пакуль невядома. Сябры загінулай збіраюць грошы для бацькоў Юліі.

Ахвяраваць можна на картку: 5160 5210 0324 5115, тэрмін дзеяння да 09/19, нумар рахунку 207521480.

Барысенка нарадзілася ў Таліне ў 1990 годзе. Выступала за «Зорку-БДУ» ў 2011 годзе, затым некалькі сезонаў за расійскую «Разань», у 2015-2017 гадах гуляла за ФК «Мінск», з якім станавілася чэмпіёнкай краіны, узімку вярнулася ў «Зорку-БДУ»

УШ

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура