Праект партала
Тонус
23.07.2018 / 12:33
«Дактары забаранялі плыць»: Ганна Бонд распавяла, як пераплыла Басфор8

Год таму Ганна брала ўдзел у Мадрыдскім паўмарафоне. 21 км яна прабегла за дзве гадзіны 50 хвілін. У размове з Еўрарадыё Ганна прызнаецца, што пераплыць праліў было прасцей, чым бегчы па Мадрыдзе, хаця дактары забаранялі удзельнічаць у заплыве, бо нядаўна знайшлі ў яе астму.

«Фактура у мяне не бегавая. Пасля марафону я памірала, а ўчора яшчэ нават прагулялася па Стамбуле. Мне яшчэ астму паставілі месяц таму. Я ў бальніцу трапіла. Дактары забаранялі плыць. Але, кажуць, Басфор скараецца пачаткоўцам. У ім вада поспеху»,— усміхаецца шоувумэн.

Па словах Ганны, рыхтавацца да заплыву яна пачала паўгода таму (дагэтуль плавала толькі ў дзяцінстве з чарапашкамі). Трэніравалася ад трох да шасці разоў на тыдзень, шмат ела:

«Рукі сталі, як у спартоўца, а попа — камень». 

Блогерка прызнаецца, што бліжэй да фінішу было цяжка: 

«Было сустрэчнае цячэнне. Плывеш хвілін дваццаць і не рухаешся. Магла здацца, калі б яшчэ дваццаць хвілін пабоўталася. Тут таксама сілы і стратэгія патрэбныя».

Цяпер Ганна збіраецца «заняцца сабой, як дзяўчынка». Але ці атрымаецца гэта ў няўрымслівай Бонд? У «Фэйсбуку» яна ўжо пытаецца ў сяброў: «Што б такое яшчэ прыдумаць?». Парады на любы густ — ад «Еўрабачання» да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

У штогадовым заплыве праз Басфор сёлета ўзялі ўдзел 2,5 тысячы чалавек з 50-ці краін.

Маша Калеснікава, Еўрарадыё

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура