Праект газеты
Навокал У Судане 11-гадовая дзяўчынка спрабуе развесціся з 38-гадовым мужам25

Амаль (несапраўднае імя - Рэд.) 11 гадоў, і яна спрабуе развесціся з 38-гадовым мужам, піша CNN. Дзяўчынка з Судана вучылася ў пачатковай школе, калі яе будучы муж папрасіў яе рукі ў бацькі Амаль. Бацька дзяўчынкі прыняў гэтую прапанову, і яе адразу ж аддалі замуж.

У Судане дзіцячыя шлюбы з'яўляюцца часткай мясцовай культуры, абумоўленай традыцыямі і галечай. Згодна з дакладам ЮНІСЕФ ад 2017 года, больш за траціну суданскіх дзяўчынак аддаюць замуж да таго, як ім споўніцца 18 гадоў, а 12% — да таго, як ім споўніцца 15 гадоў.

Паводле мясцовага Закону аб статусе мусульман ад 1991 года, дзеці могуць рэгістраваць шлюб, калі дасягаюць «сталасці», гэта значыць ва ўзросце 10 гадоў. Гэта самы нізкі ўзрост узяцця шлюбу ў Афрыцы.

Амаль, якая выйшла замуж яшчэ да дасягнення падлеткавага ўзросту, расказала, што неаднаразова была ахвярай гвалту з боку мужа, які курыў цыгарэты, пакуль яе біў.

Па словах дзяўчынкі, яна звярталася па дапамогу да бацькі, але ён адсылаў яе назад. Урэшце рэшт яна збегла з дапамогай першай жонкі свайго мужа.

Амалін бацька, які працуе бляхаром на вуліцы, сам гадуе шэсць дачок. Калі ён тлумачыць, чаму выдаў замуж Амаль, нягледзячы на яе юны ўзрост, ён спасылаецца на традыцыі і гонар.

Многія бацькі ў Судане выдаюць замуж сваіх дачок у надзеі пазбегнуць галечы, гвалту або сямейнай ганьбы. Незамужніх жанчын часта стыгматызуюць як агір, «бясплодных» ці байра, «не запатрабаваных для шлюбу».

11-гадовая дзяўчынка, якой падабаецца гуляць з лялькамі, непахісна настойвае на афармленні разводу. Як толькі гэта адбудзецца, яна хоча вярнуцца ў школу, дзе вучацца яе сябры.

Каментары
Гісторык / Адказаць 22.07.2018 / 11:03

Панове, і дзе феміністкі? Яны не жадаюць абараніць правы чалавека, не? Ах да, гэта ж не Швецыя, дзе можна ўсё, у Судане могуць і бо-бо зрабіць...

25
ПеАр / Адказаць 22.07.2018 / 12:10

Гісторык, а што вам - феминистки крайния? Вы таксама можаце абараняць правы. Стварайце петыцыи, выбягайце на стадыены топлес з плакатам, едзьце у Судан прасвятляйце дзикуноу и гд. Усе вам, баршчаварам, жанчыны павинны на талерцы падаць.

15
Аб'ектыўна / Адказаць 22.07.2018 / 12:55

ПеАр, не трэба "дурня" уключаць). Размова пра тое, што пэўныя асобы носяцца з "праблемай", што жанчынам нельга ў шахце працаваць, гэта ну тааааак іх правы парушае)). А на сапраўды важныя праблемы яны ўвагі не звяртаюць. Больш за тое, яшчэ будуць варвараў і абараняць, як мусульман з Пакістана, якія гадамі чынілі сэксуальны гвалт над дзяўчынамі. А наконт таго, што нехта іншы павінен абараняць правы. Так людзі ж, якія пішуць каменты, не атрымліваюць гранты на прафесійнай аснове для "абароны правоў жанчын" і не працуюць правааронцамі на сталай аснове, называючы гэта пакліканнем і справай жыцця. Так што не трэба казаць пра гарбузы, калі вам кажуць пра абразы.

11
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура