У Швецыі жанчыны паскардзіліся на процізачаткавую мабільную праграму, таму што яна не справілася з задачай — жанчыны зацяжаралі.
Паводле рэкламы, Natural Cycles адсочвае менструальны цыкл і фертыльнасць і спрабуе прадбачыць дні, калі імавернасць зацяжарыць роўная нулю. Аднак 37 з 668 пацыентак, якія зрабілі аборт у адной з галоўных бальніц краіны з верасня па снежань 2017 года, абвінавацілі ў цяжарнасці менавіта гэту мабільную праграму.
Улады Швецыі пачалі праверку. Прадстаўнікі Natural Cycles пацвердзілі, што колькасць непажаданых цяжарнасцяў, якія адбыліся, як мяркуецца, з-за выкарыстання праграмы, супадае з колькасцю яго шведскіх карыстальніц.
Як паведамляецца, падпіска на Natural Cycles каштуе каля 60 фунтаў стэрлінгаў. Кожную раніцу карыстальніца павінна ўносіць у табліцу даныя пра тэмпературу свайго цела, і праграма вызначае, ці магчымае зачацце.
Кампанія, якая распрацавала дадатак, створана Элінай і Раулем Берглунд у Швейцарыі. На дадзены момант у Natural Cycles больш за 700 тысяч карыстальнікаў.