Праект газеты
Рост Дзяўчат клічуць гуляць у футбол — прыходзь на трэніроўкі і ты

18 ліпеня адбыўся запуск унікальнага для Беларусі праекта сацыяльна-спартыўнай накіраванасці — футбольнай школы для дзяўчат-аматарак «Здольная».

«Футбол для задавальнення і зносін» — мабыць, найлепшы слоган для апісання супольнасці, якая нарадзілася на базе ініцыятывы «Здольная», якой амаль ужо 2 гады. На працягу гэтага часу больш за 1000 мінчанак узялі ўдзел у бясплатных трэніроўках па «традыцыйна мужчынскіх» відах спорту: еўрапейскі і амерыканскі футбол, рэгбі, розныя віды адзінаборстваў і нават у экзатычным відзе спорту на ролікавых каньках ролеры-дэрбі.

Стваральніца футбольнай школы, у мінулым футбалістка моладзевай зборнай РБ і клуба «Зорка-БДУ» Ганна Бандарэнка, а таксама іншыя захопленыя ідэяй дзяўчаты аб'ядналіся ў каманду для таго, каб сумеснымі намаганнямі матываваць жанчын стаць больш фізічна актыўнымі і выйсці на футбольнае поле, насуперак стэрэатыпам.

З дапамогай стварэння бяспечнага акружэння, ад якога ідзе падтрымка, дзяўчаты імкнуцца прыцягнуць як мага больш беларусак да заняткаў спортам. Пры гэтым зніжэнне вагі не з'яўляецца мэтай праекта. Пераадоленне ўнутраных бар'ераў, распаўсюджаных стэрэатыпаў і навязаных абмежаванняў у дадатак да атрымання задавальнення ад заняткаў і здабыцця упэўненасці ў сабе — вось што ставяць перадусім стваральнікі футбольнай школы «Здольная».

Расклад заняткаў, форма зваротнай сувязі для падпісантак даступныя на старонцы праекта ў сетках.

Акрамя гэтага, праект заснаваў спецыяльную стыпендыю для тых, хто не можа аплачваць заняткі. Стваральнікі праекту адзначаюць, што цяпер яны актыўна шукаюць партнёраў у сферы бізнэсу, якія захочуць падтрымаць сацыяльна-спартыўны праект.

Адкрытая трэніроўка футбольнай школы адбудзецца 18 ліпеня ў 18.00 на поле Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе, вул. Жудро, 40.

Далучыцца да праекту «Здольная» і сачыць за поспехамі дзяўчат можна па спасылках: сайт, VK, FB, Instagram, Youtube.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура