Праект партала
Навокал
17.07.2018 / 14:09
З'явіліся першыя фотаздымкі з хрэсьбінаў прынца Луі1

Брытанская каралеўская сям'я апублікавала афіцыйныя фотаздымкі з хрышчэння прынца Луі, трэцяга дзіцяці герцага і герцагіні Кембрыджскіх, якое адбылося 9 ліпеня ў Лондане ў каралеўскай капліцы Сэнт-Джэймскага палаца.

Аўтар усіх здымкаў, зробленых адразу пасля хрышчэння, — вядомы фатограф Мэт Халіоўк.

«Была вельмі нязмушаная абстаноўка, усе былі ў выдатным настроі, працаваць было адно задавальненне», — сказаў Халіоўк.

Фотаздымкі былі зробленыя ў ранішнім пакоі і ў садзе Кларэнс-хаус — афіцыйнай рэзідэнцыі каралеўскай сям'і.

На хрышчэнні сям'я герцага і герцагіні Кембрыджскіх ўпершыню паўстала ў поўным складзе — з трыма дзецьмі.

Луі драмаў, калі яго прынеслі ў капліцу для цырымоніі, якая доўжылася 40 хвілін.

Герцагіня, як паведамляецца, сказала, што Луі паводзіў сябе вельмі спакойна і ціхамірна.

«Спадзяюся, такім ён і застанецца», — сказала яна ў жарт архібіскупу Кентэрберыйскаму Джасціну Уэлбі.

На афіцыйных фота апроч прынца Луі, яго брата прынца Джорджа, сястры прынцэсы Шарлоты і бацькоў таксама можна ўбачыць прынца Гары і яго жонку Меган, прынца Чарльза і яго жонку Камілу, а таксама сям'ю Мідлтан — бацькоў Кейт, брата Джэймса і сястру Піпу.

nina.nn.by, фота twitter.com/KensingtonRoyal

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура