Праект партала
Навокал
16.07.2018 / 07:57
Аляксандра Герасіменя цяжарная10

Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя чакае дзіця. Пра гэта распавяла галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Наталля Шаламіцкая, піша Прессбол.

«Вы ведаеце, мы ўсе вельмі рады за Сашу. Вядома ж, нараджэнне дзіцяці — гэта вельмі адказная задача для дзяўчыны. Я думаю, што Саша, калі будзе адчуваць сябе нармальна, вернецца і пакажа яшчэ сябе. Мы яе ўсё вельмі чакаем, жадаем ёй моцнага здароўя і хутчэйшага вяртання ў нашу каманду», — сказала Шаламіцкая ў эфіры праграмы «Вынікі тыдня» на «Беларусь 5».

 Герасіменя выйграла два сярэбраныя медалі на Алімпіядзе ў Лондане ў 2012 годзе і заваявала бронзу ў Рыа-2016.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура