Праект партала
Тое-сёе
14.07.2018 / 22:18
Ланская пасмяялася з таго, што ўпала на сцэне Славянскага базара16

Беларуская спявачка Алена Ланская паслізнулася і ўпала проста на сцэне пасля свайго выступу на «Славянскім базары» ў Віцебску.

Пазней яна напісала ў інстаграме, што адбылося:

«Я, вядома, не так шэдэўральна звалілася, як Філіп Кіркораў, Мадонна і пераможца «Еўрабачання-2018» Нэта (для тых, хто не бачыў, можна зірнуць на YouTube). Але, як бачыце, таксама старалася! Ах, люблю быць у цэнтры ўвагі!

А калі без жартаў, то ў прафесіі артыста шмат стрэсаў, непрадказальнасці і траўматычна небяспечных сітуацый: шнуравы мікрафон на вулічнай пляцоўцы пасля дажджу можа біць токам; начныя пераезды на аўто па дарогах у зонах, дзе бегаюць лясныя жывёлы, пастаянна падвяргаюць тваё жыццё небяспецы. А тут дым-машына, пара ад якой асядае проста на сцэну, і ад гэтага яна робіцца слізкай.

У выніку: паламаны пазногаць, велізарны сіняк на сцягне і перадынфаркты стан у паловы залы гледачоў амфітэатра! Паведамляю, што ў мяне ўсё добра, я жывая. Моцны той, хто ўмее пасля падзення ўстаць і працягнуць свой шлях далей. Беражыце сябе! А як ваша мінулая пятніца 13-га?», — напісала Ланская.

Я , конечно , не так шедеврально упала как Филипп Киркоров , Мадонна и победительница Евровидения 2018 Нэтта ( для тех кто не видел , можно глянуть в YouTube )Но , как видите , тоже старалась ! Ахх, люблю быть в центре внимания !!!А если без шуток , то в профессии артиста много стрессов , непредсказуемости и травматически опасных ситуаций : шнуровой микрофон на уличной площадке после дождя может биться током , ночные переезды на авто по дорогам , в зонах с бегающими лесными животными постоянно подвергаю твою жизнь опасности, а тут дым-машина , пар которой оседал прямо на сцену и от этого она была скользкой . В итоге , поломанный ноготь, огромный синяк на бедре и предынфарктное состояние у половины зала зрителей амфитеатра! Сообщаю , у меня все хорошо , я жива !!! Силён тот , кто умеет после падения встать и продолжить свой путь дальше! ☝Берегите себя !!! А как ваша прошла пятница 13?!

A post shared by Alyona Lanskaya (@alyonalanskaya) on

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура