Праект партала
Тое-сёе
14.07.2018 / 16:31
Скарлет Ёхансан адмовілася ад ролі трансгендара праз абурэнне актывістаў12

Скарлет Ёхансан адмовілася ад ролі трансгендара ў фільме Rub and Tug праз крытыку, высветліў часопіс Variety.

Скарлет Ёхансан. Фота Вікімедыя

«У святле нядаўніх этычных пытанняў, якія ўзніклі праз маю кандыдатуру на ролю Дантэ Гіла, я не буду ўдзельнічаць у праекце. Наша ўспрыманне трансгендарных людзей у культуры працягвае развівацца, і я шмат чаму навучылася ў транс-супольнасці з таго часу, як абвясціла пра кастынг і ўсвядоміла, што была нетактоўнай. Я стаўлюся да транс-супольнасці з вялікім захапленнем і любоўю, і я ўдзячная, што дэбаты пра інклюзіўнасць у Галівудзе працягваюцца», — адзначыла актрыса ў лісце, які распаўсюдзіла выданне One.

«Хоць мне хацелася б расказаць пра лёс Дантэ і яго пераход, я разумею, чаму многія думаюць, што яго павінен увасобіць трансгендарны акцёр», — дадала Ёхансан.

Рэжысёрам Rub and Tug будзе Руперт Сандэрс, які зняў фільм «Прывід у даспехах». Драма распавядае гісторыю Дантэ Гіла — трансгендарнага мужчыны, які трымае бардэль пад прыкрыццём масажнага салона. Дзеянне разгортваецца ў 1970—80-х гадах.

Дантэ Гіл

Выбар Ёхансан на галоўную ролю выклікаў незадаволенасць у сацсетках. «Вы будзеце граць нас, а нам нельга граць любыя іншыя ролі», — абурылася трансгендарная актрыса Трэйс Лісет.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура