Праект газеты
Навокал Ці можна ў Беларусі ўсынавіць дзіця, калі вы не ў стасунках? 8

Што рабіць, калі адзінокая жанчына або мужчына прынялі рашэнне выхоўваць дзіця самастойна? Тлумачыць юрыстка Алена Кагарліцкая.

«Беларускае заканадаўства прадугледжвае магчымасць усынаўляць дзяцей дзеяздольнымі асобамі, якія знаходзяцца ў шлюбе, так і адзінокімі асобамі абодвух палоў», — кажа яна.

То бок, калі вы жывяце адзін, то вы смела можаце ўсынаўляць дзіця пры выкананні наступных патрабаванняў.

Адзінокі чалавек можа ўсынавіць дзіця, калі ён:

  • не хворы на хранічны алкагалізм, наркаманію, таксікаманію;
  • не пазбаўлены бацькоўскіх правоў;
  • не з'яўляецца былым усынавіцелем, калі ўсынаўленне было адменена праз неналежнае выкананне ўсынавіцелем сваіх абавязкаў;
  • не з'яўляецца асобай, адхіленай ад абавязкаў апекуна або папячыцеля за неналежнае выкананне ўскладзеных на яго абавязкаў;
  • не мае судзімасць за наўмысныя злачынствы, а таксама не асуджаўся за наўмысныя цяжкiя або асаблiва цяжкiя злачынствы супраць чалавека;
  • не з'яўляецца асобай, дзеці якога былі прызнаныя тымі, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў сувязi з невыкананнем або неналежным выкананнем гэтымi асобамi сваiх абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей;
  • мае пастаяннае месца жыхарства, а таксама жылое памяшканне, якое адпавядае вызачаным санітарным і тэхнічным патрабаванням;
  • на момант усынаўлення мае прыбытак, які забяспечвае дзіця пражытачным мінімумам.

Акрамя названых патрабаванняў, таксама прымаецца пад увагу ўзрост усынавіцеля.

Розніца ва ўзросце паміж усынавіцелем і дзіцём павінна складаць ад 16 да 45 гадоў.

Выключэнне можа быць зроблена судом толькі па прычыне, прызнанай уважлівай: калі дзіця прывязанае да асобы, якая жадае яго ўсынавіць, лічыць яго сваім бацькам ці маці.

У тым выпадку, калі на ўсынаўленне аднаго і таго ж дзіцяці прэтэндуюць асобы, якія не знаходзяцца паміж сабой у шлюбе, то ім адмовяць на сумеснае ўсынаўленне такога дзіцяці.

«Паўтаруся, што згодна з заканадаўствам, усынавіцелем можа быць як адзінокая жанчына, так і адзінокі мужчына. Аднак на практыцы да адзінокіх усынавіцеляў-мужчын органы апекі ставяцца вельмі насцярожана, старанна вывучаюць матывы ўсынаўлення і абстаноўку ў доме кандыдата ва ўсынавіцелі», — кажа юрыст.

Адзінокаму мужчыне давядзецца чымсьці тлумачыць сваю любоў да дзяцей і даказваць, што ён зможа даць рады бацькоўскім абавязкам не горш за жанчыну.

Згодна з Палажэннем аб парадку перадачы дзяцей на ўсынаўленне, кандыдаты ва ўсынавіцелі могуць атрымаць інфармацыю аб працэдуры ўсынаўлення і пераліку дакументаў, неабходных для ўсынаўлення ў аддзеле адукацыі па месцы свайго жыхарства або ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення (г. Мінск, вул. Платонава, 22).

Падрабязная паслядоўнасць дзеянняў па ўсынаўленню дзіцяці выкладзена на сайце Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Беларусь. 

Наталля Тур, фота на застаўцы pixabay.com

Каментары
ten / Адказаць 16.07.2018 / 11:38

>Аднак на практыцы да адзінокіх усынавіцеляў-мужчын органы апекі ставяцца вельмі насцярожана Равные права)

4
Далеко / Адказаць 16.07.2018 / 15:41

ten, равные права — выдумка коммунистов и других извращенцев, у каждого своя миссия, мужики не рожают поэтому

2
Виталий / Адказаць 16.07.2018 / 15:51

не болен хроническим алкоголизмом, наркоманией, токсикоманией; ------- Не полное ограничение по медицинской части. Больному эпилепсией точно не дадут возможность стать усыновителем. С шизофренией, наверное, тоже ))) И так далее.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура