Праект партала
Тое-сёе
12.07.2018 / 11:20
Самай маладой жанчынай-мільярдэрам у свеце стала 20-гадовая Кайлі Джэнер16

Самай маладой жанчынай-мільярдэрам у свеце па версіі часопіса Forbes стала 20-гадовая Кайлі Джэнер, дзякуючы гэтаму факту дзяўчына патрапіла на вокладку гэтага ўплывовага выдання. Большую частку свайго багацця дзяўчына зарабіла на касметыцы — яе ўласная марка Kylie Cosmetics прынесла ёй каля 900 мільёнаў даляраў менш чым за тры гады. Таксама яна зарабляла на сумесных кампаніях з маркамі Puma і PacSun і працы на тэлебачанні. Ну і да таго ж Кайлі — гэта малодшая сястра Кім Кардаш'ян.

A post shared by Kylie (@kyliejenner) on

A post shared by Kylie (@kyliejenner) on

A post shared by Kylie (@kyliejenner) on

Дзяўчына заняла 27 месца ў рэйтынгу самых багатых бізнэсвумен ЗША. Важна, што ў ім ўлічваюцца толькі тыя, хто сам зарабіў грошы — ніякіх спадчынніц. У тройку лідараў увайшлі Даян Хендрыкс (будаўнічая кампанія ABC Supply), Марыян Ілітч (сетка піцэрый Little Caesars) і Джудзі Фолкнер (IT-кампанія, якая займаецца распрацоўкай медыцынскага праграмнага забеспячэння, Epic Systems). А Кім Кардаш'ян аказалася на 54 радку з 350 мільёнамі даляраў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура