Праект партала
Тое-сёе
07.07.2018 / 10:43
Юрыстка з Берасця сабрала больш за 700 лістоў ад галівудскіх зорак. Некаторыя адказвалі ёй па-беларуску ФОТЫ11

Юрыстка Юля Чагіна з Берасця калекцыянуе аўтографы «зорак». Сёння ў яе калекцыі больш за 700 росчыркаў вядомых людзей, сярод якіх Дэніэл Рэдкліф, Ума Турман, Еванджалін Лілі, Браян Крэнстан, Джэніфер Лоўрэнс, Джэкі Чан, Кэмеран Дыяс, Ідрыс Эльба, Лупіта Ніёнга, Дамінік Монаган, Жан-Поль Бельмандо, Венсан Касэль і іншыя.

Юля Чагіна.

А пачалося ўсё выпадкова ў 2012 годзе.

«Я супрацоўнічала з украінскім часопісам «Серыял». З рэдакцыяй хацелі выпусціць артыкул пра тое, ці рэальна атрымаць прывітанне ад галівудскіх зорак. Трэба было, каб нехта паспрабаваў напісаць. Падахвоцілася я і вырашыла напісаць маёй улюбёнай тады акторцы Амандзе Сэйфрыд».

Першы аўтограф галівудскай зоркі ў калекцыі Юлі. 

Юля знайшла адрас акторкі ў інтэрнэце і адправіла ліст з просьбай аб аўтаграфе. Хаця існуе негалоснае правіла, калі ў такія лісты трэба ўкладаць фота, на якім акцёр павінен распісацца і канверт са зваротным адрасам і патрэбнымі маркамі.

Праз некалькі месяцаў Юлі прыйшоў ліст з ЗША.

«Аманда адказала! Мне пашанцавала, што першай я напісала адной з самых спагадных акторак. Каб на той ліст не адказалі, то, верагодна, я б не стала займацца гэтым пасля».

Аўтограф акцёра Джуда Лоў.

Усе аўтографы Юля збірае ў фотаальбом і паказвае яго сябрам замест сваіх дзіцячых фота. Аднойчы, разглядаючы альбом, Юля заўважыла, што самы першы аўтограф ёй давала не галівудская зорка і нават не нейкі беларускі артыст, а спартсменка Юля Несцярэнка.

«Разбірала паштоўкі і зразумела, што першы свой аўтограф узяла як раз у Юлі ў 2004 годзе, калі яна вярнулася з залатым медалём Алімпійскіх гульняў у Берасце».

У лістах, якія Юля дасылае зоркам, абавязковы пункт — расповед пра Беларусь.

Некаторыя «зоркі» нават адказваюць па-беларуску.

«Нясу Беларусь у масы, так сказаць, расказваю пра тое, што гэта за краіна, пра нашыя славутасці і адметнасці. Потым апісваю ўпадабаныя фільмы з удзелам акцёра, жадаю поспехаў і ўдачы, а вось толькі потым прашу аўтограф. Самае галоўнае, ліст павінны быць шчырым. Але часам акцёр іх не чытае, а проста падпісвае фота. Так было з адным з акцёраў з «Гульні тронаў». Я парасіла падпісаць фотаздымак мне і маёй сяброўцы, а ён проста падпісаў абодва фотаздымкі на маё імя. Вельмі крыўдна за такія адказы, асабліва калі яго чакаеш гадамі».

Рычард Гір.

Самы доўгі адказ ад «зоркі» Юля чакала чатыры гады. Ад актрысы з серыяла «Анатомія жарсці». Таксама амаль тры гады адказваў Джэйсан Стэтхам.

Юля расказвае, што кожны аўтограф ёй дарагі па-свойму.

«Вельмі падабаецца, што акцёр Эд Харыс не проста падпісаў фота, а пажадаў мне кахання і перадаў прывітанне Беларусі».

«А ў сэнсе дарагіх аўтографаў па грашах, то, мяркую, самым дарагім будзе аўтограф Робіна Уільямса, які, на жаль, ужо памер. Таксама ў мяне хацелі купіць аўтограф Джуліі Робертс».

Робін Уільямс. 

Джулія Робертс.

Але прадаць аўтограф галівудскай зоркі не так і проста.

«Я ведаю, што спачатку трэба атрымаць сертыфікат сапраўднасці. Свае паслугі па экспертызе прапаноўваюць некаторыя кампаніі, але, каб хацела займацца продажам, пытанне б вывучыла больш дасканала. Цяпер жа я проста дару сябрам аўтографы, якія ў мяне паўтараюцца».

А яшчэ захапленне ў Юлі для Беларусі вельмі рэдкае.

«Толькі адзін хлопчык стаў займацца гэтым. І тое пасля таго, як пабачыў, што гэтым займаюся я. Таксама ведаю жанчыну, якая з нататнічкам «ловіць» зорак пасля канцэртаў. І, бадай, усё».

Аўтаграф Гары Потара. Акцёр Дэніэл Рэдкліф. 

Ціль Швайгер.

Джэкі Чан.

Люк Бесон.

Жан-Поль Бельмандо.

Кэмеран Дыяс.

Дэвід Бэкхам.

Прывітанне ад Паўла Каэлья.

Наталля Тур, фота з архіву гераіні

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура