Праект газеты
Накіпела Канфуз у мінскім бары: наведніца назвала бармэна «дзяўчынай» і гэтым пакрыўдзіла яе. Што ж здарылася?96

Бармэн ў «Клумбе» прыняў замову, але, пакрыўдзіўшыся на зварот да сябе, рэзка адказаў: «Я не дзяўчына!». І тады кампанія, у якой была мінчанка Ліля Хедзіна, пачала ўважліва разглядаць бармэна, спрабуючы ўцяміць, што канкрэтна абурыла яго.

«Бывае, калі хлопчыка выпадкова называеш дзяўчынкай. Ультракароткая стрыжка, андрагінны целасклад. Але перад намі была дзяўчынка! Голас, рысы твару, грудзі, дзявочы выгін спіны…»

Той самы бармэн/ка. У пашпарце Ціма Вальтэра імя дзяўчыны, які ў пэўны момант жыцця перастаў ідэнтыфікаваць сябе як дзяўчыну.

Сканфузіўшыся ад такой заўвагі, Ліля з сябрамі пакінула бар, але здзіўленне ад таго, у чым яна вінаватая перад бармэнам, у яе не прайшло. Разумеючы, што сутыкнулася з чалавекам з асаблівым успрыманнем свайго гендару, Ліля прапанавала сваім сябрам у фэйсбуку абмеркаваць: а ці ёсць месца падобнаму самавыяўленню ў месцах грамадскага харчавання.

«Я яе нічым не пакрыўдзіла, не прынізіла, не нахаміла. Окей, я аказалася не гатовая да новай моды на гендарную самаідэнтыфікацыю. Я не ведаю, як ставіцца да таго, што перад табой дзяўчына, якая просіць называць яе хлопцам. Але я лічу, што сфера паслуг — не месца для самасцвярджэння. Бармэнка паставіла наведніка ў няёмкую сітуацыю толькі таму, што ў яе прынцыпы. І ёй хацелася, каб усе ведалі, што яна не такая, як усе. І тое, з якім тварам яна гэта гаварыла, пакідае пытанні. Навошта хадзіць ва ўстановы, дзе бармэн сустракае цябе з выразам твару: «Калі нешта не падабаецца — валі адсюль»?».

Ліля Хедзіна ў сваім пасце ў фэйсбуку не называла ні назвы ўстановы, дзе адбыўся канфлікт, ні імя бармэна, аднак пост дайшоў да галоўнага героя дыскусіі Ціма Вальтэра.

Цім Вальтэр: «Я з дзяцінства сябе адчуваў не ў сваім целе. Асацыяваў з хлапчуком, але пастаянныя папраўкі канчаткаў ад асяродку зрабілі сваю справу і я быў тым, хто ў пашпарце. Тры гады таму я здзейсніў камінг-аўт пра сваю гендар-флюіднасць. Год таму я зразумеў, што гендарны маркер не для мяне, цяпер я агендар. Гэта не значыць, што я не прызнаю іншы гендар. Я выбіраю займеннік ён, бо руская мова не прыстасаваная да агендарных займеннікаў. І прашу іншых усяго толькі пра павагу, калі прашу называць мяне ў мужчынскім родзе. Калі людзі ігнаруюць маю просьбу — чалавек перастае быць для мяне асобай, якую хочацца паважаць, і я губляю цікавасць да зносін».

У бармэна свой погляд на сітуацыю.

Цім Вальтэр: 

Пра сваё мінулае я казаць не асабліва люблю. Магу сказаць толькі, што я ніколі не хаваў таго, хто я ёсць. Рабіў тое, што мне падабаецца і хочацца. Ці было гэта агідна-стэрэатыпна — мяне не хвалявала. Я хацеў быць сабой. Я ганаруся сваёй андрагіннай знешнасцю, гэта дало мне магчымасць заняцца мадэлінгам і ўдзельнічаць у цікавых праектах.

Сутыкацца з бестактоўнасцю даводзіцца ўвесь час, я ўжо прывык да гэтага. Таму на «дзяўчыну» я адрэагаваў як звычайна: выслухаў заказ, паправіў госця, прадставіўся і прапанаваў напоі. І я зусім не пакрыўдзіўся. Проста папрасіў не называць мяне дзяўчынай. Нават усміхнуўся. Тое, што пачалося пасля, не было каментаваннем майго абслугоўвання, гэта было абмеркаванне маёй асобы. Калі б наша госця звярнулася да абмеркавання напояў, атмасферы сярод персаналу і яшчэ чаго-небудзь, я б не пайшоў на прынцып. Але яна закранула мяне як асобу.

«Ніна»: А як жа прынцып — кліент заўсёды мае рацыю?

Цім Вальтэр: Кліенты — не дакладнае выказванне. Для любога персаналу, які любіць сваю працу, кліент — гэта госць. Аднак госці бываюць розныя, і ніколі не варта забываць, што вы ў першую чаргу госці, не гаспадары. Кожны госць, які прыходзіць да мяне ва ўстанову, атрымае тое абслугоўванне, якое хоча: няхай гэта будзе сэрвіс або сяброўская размова. Але чым лепш ставішся да гасцей, тым горш ставіцца госць да цябе. Таму госць не заўсёды мае рацыю. І ён становіцца больш важным для ўстановы, калі прызнае сваю памылку.

«Ніна»: З працадаўцам вы паразумеліся? Як ён адрэагаваў на скаргу кліенткі?

ЦВ: Каментаваць сітуацыю з працадаўцам не стану. Скажу толькі тое, што сышоў з установы, якая мне падабалася.

«Ніна»: Ваша госця сказала, што сфера паслуг — не месца для самасцвярджэння. Вы не згодныя?

ЦВ: Іншымі словамі яна сказала: «Мне ўсё адно, хто ты і што ты, ведай сваё месца, прынясі мне выпіць і гавары са мной так, як мне будзе зручна, пляваць, што цябе клічуць Васіль. Для мяне ты Ніхто.

Тут справа не ў самаідэнтыфікацыі, а ў павазе. З майго боку непавагі да госця не было. Я пяць гадоў стаю за стойкай і выдатна ведаю свае як абавязкі, так і магчымасці зносінаў з гасцямі. У гэтым выпадку госця перайшла на асобы і абмеркаванне майго гендара ў сацыяльных сетках з людзьмі, якіх маё жыццё не павінна датычыцца наогул. Магчыма, яна вельмі разбіраецца ў фізіялогіі чалавека і адгадвае па выгіну спіны пол чалавека, аднак калі яна назаве мужчыну з доўгімі валасамі дзяўчынай, паглядзелі б на яе далёка не так, як я спакойна адрэагаваў у бары.

Ліля Хедзіна ў сваю чаргу ўдакладняе: 

«Мяне абурыла не сітуацыя, а градус рэакцыі бармэна на тое, што адбылося. Усё можна перавесці ў жарт і зрабіць сітуацыю, якая для цябе з'яўляецца праблемнай, пацешным выпадкам і застацца клёвым бармэнам з асаблівым поглядам на свет, да якога будзе прыемна прыходзіць за стойку і пагутарыць. У мяне і маіх спадарожнікаў рэакцыя бармэна выклікала ўстойлівы пратэст. Больш у гэтую ўстанову ні нагой».

* * *

А вы што думаеце наконт гэтай сітуацыі?

Наталля Тур, фота з архіва героя 

Каментары
Гена / Адказаць 05.07.2018 / 19:03

Кнігу скаргаў браць і скардзіцца на абслугу. Людзям з нестандартным светаўспрыманнем (раней гэта дыягназавалі як вар'яцтва) не месца на пасадзе афіцыянта.

73
' / Адказаць 05.07.2018 / 19:09

Цiму трэба неяк больш яу'на iдэнтыфiкаваць сябе як хлопца i можа больш мякка инфармаваць атачэнне пра тое, кiм ён ёсць на самой справе. Навокал шмат людзей, здольных да эмпатыi i разумення, але ж i iм патрэбна дапамагчы з'арыентавацца часам.

23
Anti social social club. / Адказаць 05.07.2018 / 19:24

Lacrimosa, угаманiсь.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура