Праект партала
Навокал
03.07.2018 / 09:16
Вайнштэйну пагражае пажыццёвы тэрмін. Яго абвінавацілі яшчэ па трох артыкулах7

Супраць галівудскага кінамагната Харві Вайнштэйна выставілі абвінавачанні яшчэ па трох артыкулах. Раней прадзюсару ўжо прад'явілі абвінавачванні па двух эпізодах згвалтавання. Вайнштэйну пагражае пажыццёвы тэрмін.

У панядзелак пракуратура Манхэтэна заявіла, што кінамагнат абвінавачваецца яшчэ па адным эпізодзе згвалтавання, а таксама па двух эпізодах сэксуальнага нападу. Гэта адзін з самых сур'ёзных артыкулаў у крымінальным кодэксе штата Нью-Ёрк, ён прадугледжвае пакаранне ад 10 гадоў да пажыццёвага зняволення.

Абвінавачванні выставіла новая меркаваная ахвяра Вайнштэйна. Раней аб трэцяй жанчыне, якая падала на прадзюсара ў суд, вядома не было. Вядома, што гаворка ідзе пра інцыдэнт, які адбыўся ў 2006 годзе. Жанчына сцвярджае, што Вайнштэйн вымусіў яе заняцца з ім аральным сэксам.

Вайнштэйн абвяргае абвінавачванні ў дамаганнях, згвалтаваннях і іншых гвалтоўных дзеяннях.

BBC

Каментары
Памяркоўны / Адказаць 03.07.2018 / 10:54

2006 год... Дамаганні... Пажыццёвы тэрмін... Зусім ужо звар'яцелі са сваім харасментам і фемінізмам. Час ужо мужыкам аб'ядноўвацца і пачынаць адстойваць свае правы.

7
Дзед / Адказаць 03.07.2018 / 11:03

Зліваюць канкурэнта ды і ўсё.

2
Туш / Адказаць 03.07.2018 / 12:08

Вымусіў заняцца сэксам- гэта яшчэ не згвалтаванне. У тых жа галівудскіх фільмах нам пастаянна паказваюць, як мужчына бярэ жанчыну, а яна пасля лёгкага супраціву аддаеца. Чаму аддаецца? Бо сама ня супраць.

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура