Праект партала
Навокал
18.06.2018 / 08:03
Меланія Трамп раскрытыкавала іміграцыйную палітыку мужа15

Першая лэдзі Злучаных Штатаў Меланія Трамп раскрытыкавала іміграцыйную палітыку адміністрацыі Дональда Трампа. Пра гэта заявіла яе прадстаўнік Стэфані Грышэм, перадае CNN.

«Місіс Трамп ненавідзіць глядзець на тое, як дзяцей разлучаюць з іх сем'ямі», — сказала яна.

Па словах Грышэм, жонка амерыканскага лідара спадзяецца на тое, што ўрад ЗША зможа стварыць паспяховую іміграцыйную рэформу. «Яна лічыць, што мы павінны быць краінай, якая следуе ўсім законам, але пры гэтым краінай, якая кіруецца сэрцам», - дадала прадстаўнік першай лэдзі.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура