Праект партала
Тое-сёе
13.06.2018 / 12:01
Антраполаг паказала «ідэальную» жанчыну будучыні15

Прафесар анатоміі і антрапалогіі з Брыстальскага ўніверсітэта Эліс Робертс стварыла «ідэальную» мадэль жанчыны будучыні, піша 42.TUT.BY. Яна запазычыла «прыстасаванні» іншых жывёл на аснове сваіх уяўленняў аб зручнасці. Атрымалася функцыянальна, але страшнавата.

«Чалавечы арганізм, хоць і фантастычны, далёкі ад дасканаласці, — патлумачыла яна ў калонцы для Daily Mail. — Як спецыяліст па анатоміі, я ведаю, што мільёны гадоў эвалюцыі пакінулі нам мноства збояў. На мой погляд, нам даўно пара давесці сябе да ладу.

У нейкім сэнсе мы, людзі, сталі ахвярамі нашага ўласнага поспеху. Усё, што трэба для эвалюцыйнага поспеху, — пражыць дастаткова доўга, каб перадаць свае гены. Пасля таго як вы пакінулі нашчадкаў, эвалюцыя не вельмі пра вас клапоціцца. Таму ў нас застаюцца недахопы, ад якіх мы не можам пазбавіцца ў ходзе эвалюцыі. Напрыклад, боль у спіне адольвае большасць з нас да 50—60 гадоў, калі большасць з нас ужо не плануе працягваць род».

Даследчыца выбрала найлепшыя вынаходкі прыроды, якія маглі б згладзіць «недасканалы» дызайн чалавека. Для гэтага яна сабрала самыя ўдалыя, на яе погляд, прыстасаванні жывёльнага царства і стварыла постаць «дзіўнай новай» сябе. Падрабязныя вынікі пакажуць у дакументальным фільме на брытанскім тэлеканале BBC4, а першай фатаграфіяй антраполаг падзялілася ў сваім твітары.

Прафесар Эліс Робертс / twitter.com

У мадэлі Робертс «лепшае» сэрца з вялікай колькасцю артэрый, чым у чалавека. Луску антраполаг узяла ў рэптылій, такая скура хутка рэагуе на прамяні ультрафіялету і абараняе ад пашкоджанняў.

«Ідэальная» версія Робертс атрымала «больш эфектыўныя» птушыныя лёгкія, якія дазваляюць ўдыхаць і выдыхаць адначасова, а таксама вочы без сляпых плям і больш адчувальныя вушы, як у кажана.

Моцныя ногі стваральніца мадэлі запазычыла ў птушак. Яны дазваляюць хутка рухацца, але ўскладняюць уздым на ўзвышша. Яшчэ адзін дадатак — торба кенгуру, прыхільніцай якой даследчыца стала, нарадзіўшы дваіх дзяцей.

Дарэчы, людзі працягваюць эвалюцыянаваць проста зараз — але зусім не так, як уяўляе Робертс. Па мерках эвалюцыі, у чалавека не так даўно з'явілася здольнасць пераварваць малако, зараз мы паступова губляем непатрэбныя нам зубы мудрасці. Некаторыя народы паступова развіваюць выгадныя для іх здольнасці — напрыклад, надоўга затрымліваць дыханне пад вадой або жыць у гарах пры недахопе кіслароду.

Ёсць і здагадкі аб тым, як чалавек зменіцца ў далёкай будучыні ў выніку эвалюцыі. Хутчэй за ўсё, рудыя і светлыя валасы, блакітныя вочы і рабацінне захаваюцца толькі ў малой долі людзей. А распаўсюджанасць кесарава можа павялічыць колькасць дзяцей з вялікімі галовамі і жанчын з вузкімі сцёгнамі.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура