Праект газеты
Навокал Ва Украіне маладую выхавальніцу дзіцячага сада двойчы звольнілі з працы за ФОТЫ ў купальніку10

У вёсцы Бугаеўка Ровенскай вобласці кіраўніцтва дзіцячага сада звольніла выхавальніцу Віту Чарашнеўскую з-за фота ў купальніку ў сацыяльных сетках.

Як паведамляе Радіо Трек, сама звольненая сцвярджае, што ў яе ўжо некалькі гадоў працягваецца канфлікт з загадчыцай дзіцячага садка Ларысай Музыкай.

Па словах Чарашнеўскай, тая зневажае і абражае ўвесь калектыў.

Яна адзначае, што работнікі дзіцячага садка некалькі гадоў таму напісалі скаргу на яе ва ўпраўленне адукацыі, пасля чаго загадчыца пачала звальняць незадаволеных, у тым ліку і Чарашнеўскую.

Спачатку Музыка спрабавала паскардзіцца ў паліцыю, што ў выхавальніцы нібыта несапраўдны дыплом, аднак даказаць гэта не ўдалося. Пасля гэтага загадчыца знайшла іншую прычыну — амаральныя паводзіны, у прыватнасці з-за фота ў Facebook і Instagram. Па словах Чарашнеўскай, у суд прынеслі тры яе фатаграфіі.

На першай выхавальніца ў купальніку на носе карабля разам з мужам.

На другім яна ў басейне цалуе яго. Яе абвінавацілі ў тым, што гэта наогул не яе муж.

І апошняе фота з Новага года. Тут Чарашнеўская з келіхам віна.

Як адзначаецца, Чарашнеўская змагла даказаць у судзе, што яе звольнілі беспадстаўна. У сваю чаргу, загадчыца садка Ларыса Музыка размаўляць на гэтую тэму з прэсай адмовілася.

У абласным упраўленні адукацыі адзначылі, што ацэньваць дзеянні як выхавальніцы, так і загадчыцы павінен суд.

Урэшце рэшт, выхавальніца пасля суда аднавілася на працы, аднак загадчыца звольніла яе паўторна, і зноў за амаральныя паводзіны. Таму Чарашнеўская збіраецца судзіцца другі раз.

Каментары
хамса / Адказаць 11.06.2018 / 22:21

усе фота падкрэслена сэксуальныя.. можа для дзяцей гэта не мае асаблівага значэння - яны наўрад ці звярнуць на гэта ўвагу.. маленькія шчэ.. але мне, скажам, непрыемна было назіраць выхавацельку, якая нас выпускала.. ну надта эратычна і вульгарна яна апранута была (прычым яна не маладзенькая была, а ва ўзросце)

52
Шос!!! / Адказаць 11.06.2018 / 22:46

Ох уж эти дикие страны СНГ .

0
Натали Курганская, jazzclub.by / Адказаць 11.06.2018 / 23:43

Украина и Россия - вместе навсегда!

37
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура