Праект газеты
Дома Наста Дашкевіч пра выхаванне дзяцей: Галоўны сакрэт — любіць іх22

«Раніца пачынаецца». Фота з інстаграма Змітра Дашкевіча.

Нават не верыцца, што нашай бясстрашнай прынцэсе ўжо 4 гады. Падаецца, што табе заўсёды гадоў 20, у галаве свабода, каханне, безліч ідэяў і часу, як для працы, гэтак і для сяброў. А на самой справе ты ўжо даўно маеш пэўныя абавязкі, вялікую адказнасць і шмат рознай важнай, але мітусні. А, галоўнае, ты мама, якая дала жыццё і ўводзіш у яго адну няўрымслівую дзяўчынку і пяшчотнага хлопца.

Калісьці (калі не мела дзяцей) я думала, што якія дзеці — заслуга і плён працы бацькоў. І пра гэта пераконвалася асабліва тады, калі дзеці паводзілі сябе неяк не так, як, мне ўяўлялася, трэба было. Цяпер я бачу, наколькі дзеці — сфарміраваныя Асобы са сваім унікальным «Я». Вядома, бацькі шмат што будуюць, роўна як шмат што руйнуюць. Але кожнае дзіця прыходзіць у свет асаблівае, са сваімі талентамі і характарам. І бацькі могуць крыху «прычасаць» яго, але не перапісаць.

Таму можна не баяцца так, як баялася я: як я выхаваю дзіця? Ці дам рады? Ці ўсё зраблю правільна? Ёсць Той, Хто адназначна задаў пэўныя каардынаты ў жыцці гэтых маленькіх чалавечкаў, а ты ўжо рыхтуй дарогу і апрацоўвай пабітыя каленкі. :) і Любі. Адзінае, што сапраўды патрабуецца — гэта любіць іх:).

facebook.com/ nasta.dashkevich

Каментары
цвярозы дзед / Адказаць 10.06.2018 / 14:47

Калі жонка баіючыся парэзаць палец,ніколі не бярэ яго у рукі,усе грошы траціць на пярсцёнкі,а страву ўжывае толькі тую,што мама прыслала,а на ўсё заўвагі кажа - ты мяне да пліты не прывяжыш,вы мужыкі толькі дзеля таго і жэніціся,каб хатняй гаспадыняй быць,дзяцей і вас,мужыкоў на шыю узваліць,- то любіць хочацца толькі рыбалку і сябе-гаротнага...

9
хамса / Адказаць 10.06.2018 / 15:01

>Ёсць Той, Наста! Вы ж замужняя жанчына.. як можна думаць пра нейкага Таго?)

22
Вета / Адказаць 10.06.2018 / 15:39

Добры пачатак. З Богам

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура